Відэа

Авіяцыя МНС Беларусі дапамагае Турцыі адолець прыродныя пажары

Беларускія ратавальнікі ўжо не першы год аказваюць дапамогу іншым краінам у барацьбе з прыроднымі стыхіямі.
Sputnik
Беларускія ратавальнікі выканалі на сваіх верталётах ужо 32 палёты для тушэння прыродных пажараў у Турцыі, паведамілі ў МНС Беларусі.
Цяпер у Турцыі працягваюць сваю працу два беларускія барты Мі-8 з вадазліўнымі прыладамі. Яны знаходзяцца ў гарадах Сеферыхісар і Кумлуджа.
За ўвесь час дзяжурстваў беларускія авіяцыйныя брыгады ратавальнікаў выканалі 32 палёты, а на ачагі ўзгаранняў скінулі больш за 200 тон вады.
Як адзначылі ў МНС, авіяцыйны маніторынг дае магчымасць выяўляць прыродныя пажары на пачатковых стадыях іх развіцця, дзякуючы чаму ёсць шанс і магчымасць іх хутка ліквідаваць і мінімізаваць наступствы.
Рашэнне аб адпраўцы ў Турцыю двух верталётаў Мі-8 і групы спецыялістаў было прынята прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ ў канцы мая яны прыбылі да месца прызначэння.
Супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў галіне прадухілення і ліквідацыі НС доўжыцца не першы год.
Так, у 2021-м падчас ліквідацыі пажараў у гэтай краіне беларускія авіятары выканалі больш за 290 вылетаў, зрабілі больш за 1 500 зліваў вады на ачагі ўзгаранняў, а таксама даставілі да месцаў пажараў 740 груп ратавальнікаў.
Беларускія ратавальнікі дапамагаюць і іншым краінам у барацьбе з прыроднымі стыхіямі. Так, авіяцыя МНС тушыла лясныя пажары ў Грэцыі, Расіі, Латвіі і Грузіі, а таксама дапамагала пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Авіяцыя МНС адправілася ў Турцыю тушыць лясныя пажары – відэа
Спёка ў Беларусі: якія могуць быць наступствы, расказалі ў МНС
Пажар адбыўся на вытворчасці драўніны "Рэчыцадрэў"