Украіна і Малдова атрымалі статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС

Кіраўнік Еўрасавета назваў прынятае ў чацвер у Бруселі рашэнне гістарычным.
Sputnik
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Еўрапейскі савет ўхваліў рашэнне аб наданні Малдове і Украіне статусу кандыдатаў у ЕС, паведаміў напярэдадні яго старшыня Шарль Мішэль.
"Еўрасавет толькі што прыняў рашэнне аб статусе кандыдатаў у ЕС для Украіны і Малдовы. Гістарычны момант. Сённяшні дзень азначае сабой вырашальны крок на вашым шляху да ЕС", - напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
Ён таксама адзначыў, што Еўрасавет вырашыў прызнаць еўрапейскую перспектыву Грузіі і гатоў надаць статус кандыдата, як толькі будуць выкананы некаторыя ўмовы.
Нагадаем, раней Еўракамісія рэкамендавала надаць Малдове і Украіне статус кандыдатаў на далучэнне да ЕС з разуменнем таго, што гэтым дзяржавам неабходна рабіць пэўныя крокі, правесці некаторыя рэформы. Грузія, каб атрымаць гэты статус, мусіць па рэкамендацыі Еўракамісіі выканаць некаторыя ўмовы.

Шлях у ЕС

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 28 лютага звярнуўся да Еўрапейскага саюза з просьбай аб неадкладным далучэнні. Пасля гэтага прэм’ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль сказаў, што Украіна падае заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз па спецыяльнай працэдуры.
У той жа дзень Зяленскі падпісаў заяўку. На наступны дзень Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб наданні краіне статусу краіны-кандыдата. Аднак пазней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозэп Барэль адзначыў, што пытанне прыняцця Украіны ў ЕС у дадзены момант на парадку дня не стаіць.
Малдова падала заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі саюз 3 сакавіка. Прэзідэнт Майя Санду падпісала адпаведны дакумент у прысутнасці спікера парламента Ігара Гросу і прэм’ера Наталлі Гаўрыліцы. Заяўка была адпраўлена прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, бо гэтая дзяржава зараз старшынствуе ў ЕС.
Грузінская заяўка была накіравана ў структуры ЕС таксама 3 сакавіка, дакумент падпісаў прэм’ер-міністр краіны Іраклій Гарыбашвілі. Тады пасля кансультацый з урадам кіруючая партыя краіны "Грузінская мара" прыняла рашэнне падаць яе ў паскораным рэжыме.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія не верыць у бяскрыўднасць уступлення Украіны ў ЕС – Лаўроў
Малдова думае аб выхадзе з СНД
Польшча пераходзіць да захопу захаду Украіны – сакратар Савета бяспекі РФ