Жыхары краін Балтыі дапамагаюць Беларусі расследаваць справу аб генацыдзе

Раней стала вядома, што Беларусь і Расія створаць сумесную групу па расследаванні спраў аб генацыдзе.
Sputnik
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Жыхары балтыйскіх краін дапамагаюць Беларусі расследаваць крымінальную справу аб генацыдзе народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед перад 32-м Каардынацыйным саветам генеральных пракурораў краін-удзельніц СНД у Мінску, перадае Sputnik.
На пытанне журналістаў, ці ёсць рычагі ціску на краіны, якія адмовілі Беларусі ў выдачы злачынцаў, што маюць дачыненне да генацыду насельніцтва падчас Вялікай Айчыннай вайны, Швед адказаў, што не.
Ён растлумачыў гэта палітыкай урадаў гэтых краін.
"Гэта звязана з заступніцтвам, выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі як элемента сваёй дзяржаўнай палітыкі. Вядома, мы будзем пра гэта гаварыць, але калі вырашаецца на ўзроўні ўрада, які лічыць, што пытанне аб адказнасці эсэсаўцаў шкодзіць палітычным інтарэсам гэтай дзяржавы, тады мы разумеем, што у прававым полі нейкія спробы марныя. Але людзі павінны ведаць", - сказаў Швед.
Ён удакладніў, што на тэрыторыі тых дзяржаваў людзі дапамагаюць у беларускім расследаванні па генацыдзе.
"Я не буду іх расшыфроўваць, яны таксама з’яўляюцца нашчадкамі пераможцаў. І гэтыя людзі зацікаўлены, некаторыя з іх з’яўляюцца сваякамі людзей, якія прайшлі праз жахі нацысцкі канцлагераў. Яны зацікаўлены і падказваюць нам, дапамагаюць атрымліваць дакладную інфармацыю", - дадаў генпракурор.

Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

Паводле яго слоў, зараз працягваецца праца па выяўленні новых фактаў генацыду, беларускія праваахоўнікі працуюць у архівах РФ.
"Ужо трэці раз выязджалі група пракурорскіх супрацоўнікаў у Маскву, на наступным тыдні чарговая група выязджае. Мы дзякуючы дапамозе расійскіх калег, якія з вялізнага масіва архіўных дакументаў, падрыхтавалі звесткі, звязаныя з генацыдам беларускага народа", - падкрэсліў Швед.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь і РФ створаць сумесную групу для расследавання спраў аб генацыдзе
Захад перапісаў гісторыю і замахнуўся на нашу гістарычную памяць – Лукашэнка
Справа аб генацыдзе: Мінюст перадаў пракурорам дакументы аб Калдычэўскім лагеры
Справа аб генацыдзе беларусаў: знойдзены сотні невядомых пахаванняў
Генпракуратура РФ просіць прызнаць генацыдам злачынствы нацыстаў у Растоўскай вобласці