https://bel.sputnik.by/20220622/zakhad-perapsa-gstoryyu--zamakhnusya-na-nashu-gstarychnuyu-pamyats--lukashenka-1063942653.html
Захад перапісаў гісторыю і замахнуўся на нашу гістарычную памяць – Лукашэнка
Захад перапісаў гісторыю і замахнуўся на нашу гістарычную памяць – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт паабяцаў зрабіць усё, каб маладое пакаленне захоўвала памяць аб вайне, як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы. 22.06.2022, Sputnik Беларусь
2022-06-22T09:56+0300
2022-06-22T09:56+0300
2022-06-22T10:00+0300
прэзідэнт
беларусь
аляксандр лукашэнка
гісторыя
памяць
вялікая айчынная вайна
генацыд
грамадства
палітыка
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/09/1062551269_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_7f7570d5e056a3f0e7bea22ba2f487e9.jpg
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Нацысцкім злачынствам на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, запэўніў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа.Беларускі лідар адзначыў, што сёння ўсе беларусы ўспамінаюць журботную дату, калі 81 год таму нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала сапраўдным жахам – пачалася вайна.Прэзідэнт нагадаў, што вось ужо больш за год, як супрацоўнікі Генпракуратуры расследуюць справу аб генацыдзе беларускага народа. Яны знаходзяць новыя месцы масавых пахаванняў людзей.Паводле слоў прэзідэнта, многія на Захадзе хочуць забыцца пра зверствы сваіх продкаў у гады той вайны, якія яны чынілі на зямлі Беларусі. Больш за тое, яны ўжо паспелі змяніць гісторыю ў сваіх падручніках."Цяпер замахнуліся на нашу гістарычную памяць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.Але ён упэўнены, што нацысцкім злачынствам на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання будуць прадстаўлены сусветнай супольнасці. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што Беларусь у сваю чаргу памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны."Помніць яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам", - дадаў ён.Беларускі прэзідэнт паабяцаў зрабіць усё, каб маладое пакаленне захоўвала памяць аб вайне, як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/09/1062551269_20:0:1157:853_1920x0_80_0_0_8ac76bf57c2899699cad9f14e76b9679.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прэзідэнт, беларусь, аляксандр лукашэнка, гісторыя, памяць, вялікая айчынная вайна, генацыд, грамадства, палітыка, захад
прэзідэнт, беларусь, аляксандр лукашэнка, гісторыя, памяць, вялікая айчынная вайна, генацыд, грамадства, палітыка, захад
Захад перапісаў гісторыю і замахнуўся на нашу гістарычную памяць – Лукашэнка
09:56 22.06.2022 (абноўлена: 10:00 22.06.2022) Беларускі прэзідэнт паабяцаў зрабіць усё, каб маладое пакаленне захоўвала памяць аб вайне, як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы.
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Нацысцкім злачынствам на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, запэўніў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа.
Беларускі лідар адзначыў, што сёння ўсе беларусы ўспамінаюць журботную дату, калі 81 год таму нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала сапраўдным жахам – пачалася вайна.
"Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт", - адзначыў Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што вось ужо больш за год, як супрацоўнікі Генпракуратуры расследуюць справу аб генацыдзе беларускага народа. Яны знаходзяць новыя месцы масавых пахаванняў людзей.
Паводле слоў прэзідэнта, многія на Захадзе хочуць забыцца пра зверствы сваіх продкаў у гады той вайны, якія яны чынілі на зямлі Беларусі. Больш за тое, яны ўжо паспелі змяніць гісторыю ў сваіх падручніках.
"Цяпер замахнуліся на нашу гістарычную памяць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Але ён упэўнены, што нацысцкім злачынствам на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання будуць прадстаўлены сусветнай супольнасці. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што Беларусь у сваю чаргу памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны.
"Помніць яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам", - дадаў ён.
Беларускі прэзідэнт паабяцаў зрабіць усё, каб маладое пакаленне захоўвала памяць аб вайне, як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь