МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Беларускія спецыялісты падключацца да будаўніцтва касмадрома Усходні ўжо гэтай восенню, паведаміў гендырэктар "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін.
"Беларускія будаўнікі ўжо восенню могуць сюды зайсці", – сказаў ён.
Цяпер, паводле слоў Рагозіна, "мы гандлюемся па цэнах і каштарысах". Кіраўнік "Раскосмасу" ўдакладніў, што гэта нармальны працэс, які ідзе паміж падрадчыкам і заказчыкам.
Гендырэктар дзяржкарпарацыі ўдакладніў, што перш за ўсё беларусы пачнуць дабудаванне пакуль яшчэ не завершаных дамоў, якія ў гэты момант "крыху вылезлі з-пад зямлі".
Затым яны падключацца да будаўніцтва двухпавярховых таунхаусаў. Шматпавярховых дамоў у Цыялкоўскім больш не будзе, удакладніў Рагозін.
Паводле яго слоў, на першым этапе спатрэбяцца сотні беларускіх будаўнікоў, а пры будаўніцтве "двухпавярховай Амурскай вобласці" – тысячы.
У Мінскураней заяўлялі, што беларусы далучацца да будаўніцтва на касмадроме да канца гэтага года. Спецыялісты з Беларусі ў першую чаргу будуць задзейнічаны ў будаўніцтве жылля ў горадзе Цыялкоўскі. А ўжо пасля праходжання адпаведных рэгламентных працэдур і атрымання допускаў будуць уцягнуты і ў стварэнне аб'ектаў касмадрома.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія і Беларусь дасягнулі ўзорнага ўзроўню партнёрства - Пуцін
Толькі для беларусаў: РФ адмяняе ПЦР па прылёце ў краіну
Міністр спорту РФ: без нашых краін развіццё сусветнага спорту будзе нецікавым