Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка: ужо ўсе зразумелі, што такое Беларусь для Расіі і РФ для Беларусі

Беларускія ўлады хочуць удзяліць пільную ўвагу рэалізацыі саюзных праграм, у тым ліку, у заканадаўчай сферы.
Sputnik
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. У Беларусі ёсць усё, каб выбудаваць нармальныя адносіны з Расіяй, заявіў кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці са спікерам парламента Уладзімірам Андрэйчанкам.
Паводле яго слоў, зараз беларускія ўлады актывізавалі сваю работу з расійскімі калегамі. Пры гэтым суверэнітэт Беларусі і інтарэсы народа – гэта святое. У той жа час у Расіі ёсць глабальныя інтарэсы і сваё бачанне развіцця Беларусі.
"І гэта правільна. Сёння ўжо ўсе зразумелі, што такое Беларусь для Расіі і Расія для Беларусі. У гэтым плане нам таксама давядзецца актывізавацца", – цытуе Аляксандра Лукашэнку, БелТА.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што трэба захоўваць суверэнітэт рэспублікі, але займацца пытаннямі кааперацыі ў эканамічнай сферы з расійскім бокам.
"Усё зрабіць для таго, каб ніхто не мог кінуць камень у нас, што мы не вырашылі нейкія пытанні ва ўзаемаадносінах з Расіяй", – вызначыў задачу беларускі лідэр.
Расія і Беларусь дасягнулі ўзорнага ўзроўню партнёрства - Пуцін >>>
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўсе неабходныя напрамкі па развіццю ўзаемадзеяння з расійскім бокам прапісаны ў праграмах Саюзнай дзяржавы. Таму трэба ўсяму гэтаму надаць форму законаў.
"І, яшчэ раз падкрэсліваю, бачачы нашу дзяржаву ў перспектыве як суверэнную і незалежную. Мы дастаткова разумныя, як я гаварыў, для таго, каб з расіянамі выбудаваць нармальныя адносіны", – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларускія спецыялісты пачнуць працаваць на касмадроме Усходні восенню – Рагозін
Толькі для беларусаў: РФ адмяняе ПЦР па прылёце ў краіну
Міністр спорту РФ: без нашых краін развіццё сусветнага спорту будзе нецікавым