Відэа

Са стрэламі і выбухамі: віцебскія дэсантнікі адзначылі дзень ПДВ – відэа

Штогод 2 жніўня вайскоўцы 103-й Віцебскай брыгады ПДВ ладзяць святочныя мерапрыемствы для жыхароў горада. Наколькі відовішчным і масавым атрымалася святкаванне Дня ПДВ сёлета, глядзіце на відэа.
Sputnik
За паўгадзіны да пачатку святочных мерапрыемстваў тэрыторыя часці ўжо была запоўнена людзьмі. Асабліва шмат у гэтым годзе на свята прывялі дзяцей.
"У мяне муж служыў тут, таму штогод прыходзім святкаваць Дзень ПДВ сюды. У гэтым годзе адразу кінулася ў вочы вялікая колькасць дзяцей у часці. Мы таксама сваіх прывялі, няхай глядзяць, можа таксама сюды служыць пойдуць", - паведаміла жыхарка Віцебска Ангеліна.
Для гасцей часці дэсантнікі падрыхтавалі мноства забаўляльных пляцовак, большасць з якіх былі заснаваны на навучальных трэнажорах. На адной з пляцовак выставілі ваенную тэхніку, якую з радасцю "абляпілі" дзеці.
У 10 гадзін раніцы на пляцы ваеннай часці пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. Пасля прывітальных прамоў дэсантнікі паказалі гасцям прыёмы рукапашнага бою, а таксама разыгралі тры боесутыкненні розных часоў, пачынаючы ад Вялікай айчыннай вайны і заканчваючы "знішчэннем тэрарыстаў". Новым элементам праграмы стаў "вальс" двух БТРаў.
Пасля відовішчнага выступлення ў часці працягнуліся гулянні, малых каталі на БТРах, якія да гэтага "танцавалі", а самыя ўдачлівыя паспелі паесці салдацкай кашы.
"2 жніўня для нас – памятная дата, як і вывад войск з Афганістана. Вядома, за ўвесь час святкавання ў нас склаліся пэўныя традыцыі, але ўсё культурна, без усялякіх там фантанаў. Увечары, калі многія саслужыўцы вызваляцца пасля працы, з’ездзім на дачу" , - паведамілі ветэраны вайны ў Афганістане Уладзімір і Юрый.
Іх падтрымаў яшчэ адзін ветэран афганскай вайны Аляксандр Халатран, які паведаміў, што Дзень ПДВ для яго светлае свята, якое ён заўсёды праводзіць у часці, дзе можа сустрэць сяброў і былых таварышаў па службе.
Таксама на Sputnik:
Ніхто, акрамя іх: дэсантнікі шумна адзначылі Дзень ПДВ у Мінску
Лукашэнка лічыць Дзень ПДВ усенародным святам
Цудоўная васьмёрка: як прыручыць "Грыфона" – фота