МІНСК, 5 жні – Sputnik. Сям’я латвійскага падлетка, які ўзяў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі ў дні "Славянскага базару", атрымала беларускае грамадзянства, паведамляе тэлеканал СТБ.
Нагадаем, што 16-гадовы Ілля Кароза – выхаванец рыжскай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV – узяў інтэрв’ю ў беларускага прэзідэнта ў дні "Славянскага базару".
Казалі аб простых рэчах – сям’і, дзецях і іншым, не закранаючы палітычныя моманты. Але пасля гэтага ў роднай краіне падлетка пачалася сапраўдная шуміха.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс раней даручыў праверыць дзейнасць дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV, якая знаходзіцца ў Рызе, і прыгразіў закрыць яе пасля таго, як яе выхаванцы ўзялі інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі падчас "Славянскага базару".
Міністр аргументаваў гэта тым, што "пры адкрытым ігнараванні рэкамендацый МЗС па бяспецы паездак і ўдзеле ў інфармацыйнай вайне дзейнасць такіх арганізацый недапушчальна і павінна быць спынена".
Заснавальнік дзіцячай акадэміі Надзея Бухарава паведаміла, што баіцца закрыцця Academy KidsTV. А сам Ілля Кароза, які браў інтэрв’ю, прызнаўся, што не чакаў распаўсюджвання "палітычных канфліктаў" на дзіцячую журналістыку.
Акадэмію праверылі латвійскія спецслужбы і паведамілі, што яна не мае акрэдытацыі і ліцэнзіі ў якасці праграмы адукацыі па інтарэсах і працуе "фактычна без законных падстаў".
Сам хлопчык пасля інтэрв’ю застаўся ў Віцебску. А пасля таго, як ягоную маці выклікалі на допыт, і астатняя сям’я перабралася ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Выбачыце за нясціпласць: Лукашэнка распавёў, калі "адыдзе ад улады"
Лукашэнка даў інтэрв'ю журналісту з Японіі - аб чым размаўлялі?
Лукашэнка назваў умову свайго выхаду на пенсію