Гадавая інфляцыя ў Беларусі разагналася да 18%

За месяц гадавая інфляцыя ў рэспубліцы прыбавіла адразу палову працэнта.
Sputnik
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў ліпені перавысіла 18%, сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.
Паводле даных Белстата, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў мінулым месяцы ў краіне ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,5%, са снежнем 2021 года – 113,7%.
Пры гэтым базавы індэкс спажывецкіх цэн (які выключае іх змяненне на некаторыя тавары і паслугі пад уплывам фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару) у ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 101,3%, а са снежнем 2021-га – 115,5%.
Гадавая інфляцыя ў ліпені бягучага года ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага, паводле афіцыйнай статыстыкі, склала 18,1%.
У чэрвені 2022-га гэты паказчык складаў 17,6%.
Больш за ўсё цэны ў ліпені (у адносінах да чэрвеня) выраслі на паслугі дашкольных устаноў (9,5%), турпаслугі (6,6%), паслугі чыгуначных перавозак (4,5%).
З нехарчовых тавараў больш істотна падаражэлі мыйныя сродкі (4,6), друкаваныя выданні (3,9) і тэлевізары (2%).
Кошт "малочкі" за месяц павялічыўся на 1,3%, мяса і мясапрадуктаў – на 1,1%. У той жа час патаннелі гародніна і садавіна – на 14,2% і 11,3% адпаведна.
Пасля завяршэння 2020 года інфляцыя ў рэспубліцы дасягнула адзнакі 7,4%. У мінулым годзе яна крыху недацягнула да 10%. На бягучы год улады ўстанавілі сабе прагнозны паказчык па інфляцыі ў памеры 6%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Урад Беларусі заклікае знізіць стаўкі па крэдытах
Другі месяц запар: золатавалютныя рэзервы Беларусі паказваюць рост
Прэзідэнт даў свой рэцэпт, як выйсці з крызісу
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка
Беларусь паставіла на $2,8 мільярда прадуктаў харчавання на экспарт