МІНСК, 13 жні – Sputnik. Больш за 400 школьных базараў і кірмашоў арганізавана па ўсіх рэгіёнах Беларусі, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.
Нават у аддаленых населеных пунктах разам з "Белкаапсаюзам" наладжаны гандаль, дадала яна.
Паводле інфармацыі Мельнікавай, сеткавыя кампаніі таксама забяспечваюць аб’екты таварамі школьнага асартыменту (у асноўным беларускай вытворчасці). Школьную форму айчынных вытворцаў можна таксама набыць у інтэрнэт-крамах.
Колькі каштуе і як зэканоміць?
Начальнік упраўлення паведаміла, што сёння тавары для школьнікаў прапануюцца ў шырокім коштавым дыяпазоне. Сярэдні кошт камплектаў адзення дзелавога стылю вар'іруецца ад 70 да 450 беларускіх рублёў. А набор школьных пісьмовых і канцылярскіх прылад можа абысціся ў 35-40 рублёў.
Для школьных тавараў гандлёвыя арганізацыі прымяняюць сярэднія гандлёвыя надбаўкі не больш як 30%, а тавары мінулых гадоў выпуску прадаюцца з гандлёвай надбаўкай да 20%. "Акрамя іншага, школьныя тавары мінулых сезонаў можна знайсці са зніжкай да 70%, - распавяла Мельнікава.
Можна і ў крэдыт
Начальнік упраўлення адзначыла, што гандлёвыя арганізацыі таксама прымяняюць розныя праграмы крэдытавання і растэрміноўкі як за кошт уласных сродкаў, так і з банкамі. У тым ліку для гэтага выкарыстоўваюцца і спецыялізаваныя банкаўскія карты.
Некаторыя з іх даюць шматдзетным сем’ям і сем’ям з дзецьмі-інвалідамі тавары са скідкай 10-15% на ўсе нехарчовыя тавары і пісьмовыя канцылярскія прылады.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
МАРГ уводзіць абмежаванні коштаў на тавары для школьнікаў
Лукашэнка паабяцаў заняцца школьнай формай
Мінадукацыі паабяцала змены ў школьнай праграме