МІНСК, 29 жні – Spitnik. Будаўніцтва загароды на мяжы Літвы і Беларусі завершана, аб гэтым паведаміў прадстаўнік кампаніі EPSO-G Антанас Бубняліс, якая рэалізоўвала гэты праект.
Паводле яго слоў, бар’ер, які складаецца з плота і дроту, устаноўлены на ўчастках агульнай працягласцю каля 502 кіламетраў.
"У гэтыя выхадныя брыгада падрадчыкаў устанавіла апошнія запланаваныя сегменты загароды на мяжы з Беларуссю", - прыводзіць агенцтва LRT словы Бубняліса.
Пры гэтым ён адзначыў, што падрадчык яшчэ працягне працу на мяжы – супрацоўнікі будуць займацца тэхнічным абслугоўваннем, устараняць дробныя дэфекты збудаванага бар’ера і праводзіць спадарожныя працы.
Кошт работ складае каля 152 млн еўра.
Агульная працягласць мяжы Літвы з Беларуссю – 679 км, з іх больш за 100 км мяжы праходзяць па берагах рэк і азёр.
Загарода на мяжы
Плот на мяжы з Беларуссю краіны Еўрасаюза сталі будаваць на фоне міграцыйнага крызісу. Беларускія ўлады абвінавацілі ў тым, што яны адкрылі мяжу для транзіту ў Еўропу мігрантаў з краін Блізкага Усходу.
Спачатку Літва і Польшча ўстанавілі часовую загароду з калючага дроту – "канцэрціны", а затым прыступілі да ўзвядзення доўгатэрміновых канструкцый з металу.
Польскі плот прайшоў праз Белавежскую пушчу, што выклікала абурэнне сярод эколагаў і заолагаў, якія мяркуюць, што загарода парушыць міграцыйныя працэсы жывёл у запаведным лесе. У канцы чэрвеня польскія ўлады заявілі, што ўзвядзенне загароды завершана.
Працягласць трансгранічнага збудавання складае 186,25 км, на будаўніцтва пайшло 49 тыс тон сталі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Па віне Польшчы могуць загінуць многія жывёлы і расліны ў Беларусі
ЮНЕСКА разгледзіць пытанне аб будаўніцтве Польшчай плота ў Белавежскай пушчы
Хтосьці з'ехаў у Ірак, хтосьці - у Еўропу: лёс мігрантаў з ТЛЦ "Брузгі"