Відэа

Замежныя вайскоўцы прыбываюць у Прымор’е на вучэнні "Восток-2022" – відэа

Маштабныя міжнародныя вучэнні з удзелам больш за 50 тысяч ваеннаслужачых стартуюць 1 верасня і прадоўжацца тыдзень, на 7 палігонах ваенныя будуць адпрацоўваць абарончыя і наступальныя манеўры. Глядзіце на відэа, як замежнікі прыбываюць на вучэнні ў РФ.
Sputnik
Міністэрства абароны Расіі напярэдадні старту маштабных вучэнняў "Восток-2022" раскрыла некаторыя дэталі будучых манеўраў, у іх прымуць удзел больш за 50 тыс ваенных з краін ШАС і АДКБ, у прыватнасці Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Беларусі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Лаоса, Манголіі, Нікарагуа, Расіі, Сірыі і Таджыкістана.
У манеўрах задзейнічаюць больш як 5 тыс адзінак узбраення, будзе адпрацоўвацца гарантаванне бяспекі ва Усходнім рэгіёне.
Беларусь адправіла на манеўры больш за 250 вайскоўцаў, у сярэдзіне жніўня ўдзел у вучэннях пацвердзіў і Кітай.
Расійскае абароннае ведамства апублікавала кадры прыбыцця кітайскага воінскага кантынгенту на палігон Сяргееўскі ў Прыморскім краі, дзе вайскоўцы прыступілі да падрыхтоўкі і прыёму тэхнікі і ўзбраення.
Акрамя таго, у час, што застаўся да старту вучэнняў, ваеннаслужачыя будуць вывучаць асаблівасці кліматычных умоў і асвойвацца на мясцовасці, дзе ім трэба выконваць сумесныя з саюзнікамі вучэбныя задачы.
Палігон Сяргееўскі стане асноўным месцам правядзення тактычных манеўраў, таксама вучэнні будуць праводзіцца на палігонах Бурдуны, Гарачыя Ключы, Князе-Валконскі, Лагуннае, Тэлемба, Успенаўскі і ў прыбярэжных зонах Ахоцкага мора, акрамя таго, у Японскім моры пройдуць сумесныя дзеянні па абароне марскіх камунікацый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
МЗС Кітая не ўдакладняе, ці скончыла армія краіны вучэнні вакол Тайваня
У Крамлі прааналізуюць наступствы ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў НАТА
Лукашэнка: у Беларусі ўжо ёсць "Искандеры" і С-400