https://bel.sputnik.by/20220810/mzs-ktaya-ne-dakladnyae-ts-skonchyla-armya-krany-vuchenn-vakol-tayvanya-1065622255.html
МЗС Кітая не ўдакладняе, ці скончыла армія краіны вучэнні вакол Тайваня
МЗС Кітая не ўдакладняе, ці скончыла армія краіны вучэнні вакол Тайваня
Прадстаўнік МЗС Кітая падкрэсліў, што дзеянні КНР у Тайваньскім праліве поўнасцю законныя і абгрунтаваныя, і могуць расцэньвацца як папярэджанне правакатарам і... 10.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-10T12:22+0300
2022-08-10T12:22+0300
2022-08-10T12:22+0300
кітай
тайвань
бяспека
ваенныя вучэнні
у свеце
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/15/1064998301_0:0:960:540_1920x0_80_0_0_c6840afe78afe14d0c598632b0d4ccc5.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Кітайскі МЗС не лічыць патрэбным паведамляць аб тым, ці скончыў кітайскі бок ваенныя вучэнні ў Тайваньскім праліве. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Ван Вэньбінь на брыфінгу, які прайшоў у сераду. Ён параіў звярнуцца наўпрост да вайскоўцаў, адказных за правядзенне падобных мерапрыемстваў.КНР прытрымліваецца палітыкі "аднаго Кітая" і лічыць, што можа паўнапраўна праводзіць вучэнні на тэрыторыі праліва. Кітайскі бок тлумачыць гэта тым, што Тайвань з’яўляецца часткай КНР, таму не можа казаць аб валоданні ўласнымі тэрытарыяльнымі водамі.Адпаведна, воды Тайванскага праліва павінны лічыцца паўнапраўнай тэрыторыяй Кітая, таму яны ў праве праводзіць вучэнні, не апавяшчаючы пра гэта ні Тайвань, ні прадстаўнікоў іншых краін.У адказ на просьбу журналістаў пракаменціраваць ход вучэнняў Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) і расказаць пра тое, ці завершаны яны, Ван Вэньбін адмовіўся даваць адказ і парэкамендаваў звярнуцца да прадстаўнікоў абароннага ведамства.Вучэнні ў Тайваньскім пралівеДа ваенных вучэнняў армія КНР прыступіла 2 жніўня – у дзень прыезду на Тайвань спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі. Маштабныя ваенныя манеўры з задзейнічаннем ракет, авіяцыі і ваенных караблёў афіцыйна стартавалі 4 жніўня ў шасці раёнах у акваторыі вакол вострава.Першапачаткова заяўлялася, што вучэнні павінны завяршыцца 7 жніўня.Ва ўпраўленні КНР па забеспячэнні бяспекі на моры паведамілі, што пасля буйнамаштабных вучэнняў у Тайваньскім праліве ваенныя манеўры ў розных раёнах уздоўж свайго ўзбярэжжа будуць працягнуты, у сувязі з чым частка акваторыі Бахайскага заліва ў паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора будзе зачынена.Візіт Пеласі на ТайваньВізіт Нэнсі Пеласі на Тайвань прайшоў 2-3 жніўня і стаў першай паездкай спікера палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў на гэты востраў з 1997 года.Пекін быў катэгарычна супраць з’яўлення Пеласі на востраве і папярэджваў Вашынгтон, што "гуляючы з агнём, рызыкуе абпаліцца". У сваю чаргу ў адміністрацыі ЗША запэўнілі, што не збіраюцца адыходзіць ад палітыкі "аднаго Кітая", і дыстанцыяваліся ад візіту Пеласі, растлумачыўшы, што спікер прымае рашэнні самастойна.МЗС Кітая выказала рашучы пратэст з-за паездкі амерыканскага палітыка на Тайвань. Там заявілі, што гэты візіт замахваецца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць КНР, а таксама накіраваны супраць міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве, падаючы няправільны сігнал сепаратыстам, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кітай
тайвань
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/15/1064998301_70:0:921:638_1920x0_80_0_0_13946c3bbc72d0b441f30b6a8149c4d6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
кітай, тайвань, бяспека, ваенныя вучэнні, у свеце
кітай, тайвань, бяспека, ваенныя вучэнні, у свеце
МЗС Кітая не ўдакладняе, ці скончыла армія краіны вучэнні вакол Тайваня
Прадстаўнік МЗС Кітая падкрэсліў, што дзеянні КНР у Тайваньскім праліве поўнасцю законныя і абгрунтаваныя, і могуць расцэньвацца як папярэджанне правакатарам і пакаранне для выступоўцаў за незалежнасць Тайваня.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Кітайскі МЗС не лічыць патрэбным паведамляць аб тым, ці скончыў кітайскі бок ваенныя вучэнні ў Тайваньскім праліве. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Ван Вэньбінь на брыфінгу, які прайшоў у сераду. Ён параіў звярнуцца наўпрост да вайскоўцаў, адказных за правядзенне падобных мерапрыемстваў.
"Мы ўжо дакладна заявілі, што правядзенне Кітаем ваенных вучэнняў у акваторыі, якая абкружае тэрыторыю нашай краіны, справядліва, абгрунтавана і законна. Гэта не толькі папярэджанне правакатарам, але таксама і пакаранне сепаратысцкіх сіл, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня", - падкрэсліў прадстаўнік МЗС.
КНР прытрымліваецца палітыкі "аднаго Кітая" і лічыць, што можа паўнапраўна праводзіць вучэнні на тэрыторыі праліва. Кітайскі бок тлумачыць гэта тым, што Тайвань з’яўляецца часткай КНР, таму не можа казаць аб валоданні ўласнымі тэрытарыяльнымі водамі.
Адпаведна, воды Тайванскага праліва павінны лічыцца паўнапраўнай тэрыторыяй Кітая, таму яны ў праве праводзіць вучэнні, не апавяшчаючы пра гэта ні Тайвань, ні прадстаўнікоў іншых краін.
У адказ на просьбу журналістаў пракаменціраваць ход вучэнняў Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) і расказаць пра тое, ці завершаны яны, Ван Вэньбін адмовіўся даваць адказ і парэкамендаваў звярнуцца да прадстаўнікоў абароннага ведамства.
Вучэнні ў Тайваньскім праліве
Да ваенных вучэнняў армія КНР прыступіла 2 жніўня – у дзень прыезду на Тайвань спікера палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі. Маштабныя ваенныя манеўры з задзейнічаннем ракет, авіяцыі і ваенных караблёў афіцыйна стартавалі 4 жніўня ў шасці раёнах у акваторыі вакол вострава.
Першапачаткова заяўлялася, што вучэнні павінны завяршыцца 7 жніўня.
Ва ўпраўленні КНР па забеспячэнні бяспекі на моры паведамілі, што пасля буйнамаштабных вучэнняў у Тайваньскім праліве ваенныя манеўры ў розных раёнах уздоўж свайго ўзбярэжжа будуць працягнуты, у сувязі з чым частка акваторыі Бахайскага заліва ў паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора будзе зачынена.
Візіт Пеласі на Тайвань
Візіт Нэнсі Пеласі на Тайвань прайшоў 2-3 жніўня і стаў першай паездкай спікера палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў на гэты востраў з 1997 года.
Пекін быў катэгарычна супраць з’яўлення Пеласі на востраве і папярэджваў Вашынгтон, што "гуляючы з агнём, рызыкуе абпаліцца". У сваю чаргу ў адміністрацыі ЗША запэўнілі, што не збіраюцца адыходзіць ад палітыкі "аднаго Кітая", і дыстанцыяваліся ад візіту Пеласі, растлумачыўшы, што спікер прымае рашэнні самастойна.
МЗС Кітая выказала рашучы пратэст з-за паездкі амерыканскага палітыка на Тайвань. Там заявілі, што гэты візіт замахваецца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць КНР, а таксама накіраваны супраць міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве, падаючы няправільны сігнал сепаратыстам, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь