Міхаіл Гарбачоў памёр на 92-м годзе жыцця

У апошні час былы першы прэзідэнт СССР доўга і цяжка хварэў.
Sputnik
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Былы першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў памёр вечарам у аўторак, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Цэнтральную клінічную бальніцу.
"Увечары пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў", - гаворыцца ў паведамленні.
Экс-прэзідэнту Саюза ў сакавіку бягучага года споўніўся 91 год.
Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 года ў сяле Прывольнае (Стаўрапольскі край), падчас Вялікай Айчыннай вайны падлеткам апынуўся ў акупацыі.
У 1950 годзе ён скончыў школу і паступіў на юрфак Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 1967-м – на эканамічны факультэт Стаўрапольскага сельгасінстытута.
Пазней ён працягнуў кар’еру ва УЛКСМ, а з 1962 года перайшоў на партыйную працу – працаваў у структурах КПСС Стаўрапольскага краю. З 1971 года Гарбачоў быў членам Цэнтральнага камітэта КПСС, з лістапада 1978 года па 1985 год – сакратаром ЦК, а з 1980-га па 1991 год з’яўляўся членам Палітбюро ЦК КПСС.
У сакавіку 1985 года ён быў выбраны генеральным сакратаром ЦК КПСС, а ў сакавіку 1990-га на нечарговым З’ездзе народных дэпутатаў – прэзідэнтам СССР, першым і апошнім у гісторыі Саюза.
У канцы 1980-х па ініцыятыве Гарбачова была зроблена буйнамаштабная спроба рэфарміраваць СССР – "перабудова": быў узяты курс на галоснасць, разгорнута кампанія па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Аднак рэформы, у тым ліку эканамічныя, прывялі да абвастрэння крызісу ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Затым пачаўся "парад суверэнітэтаў" – саюзныя рэспублікі сталі прымаць рашэнні аб суверэнным праве і выхадзе з СССР.
Гарбачоў 24 жніўня 1991 года абвясціў аб складанні паўнамоцтваў генсака ЦК і аб выхадзе з КПСС, а 25 снежня, пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў аб ліквідацыі Саюза, - і аб спыненні сваёй працы на пасадзе прэзідэнта краіны.
Пасля гэтага Гарбачоў займаўся грамадскай дзейнасцю, пісаў кнігі і выступаў з лекцыямі ў многіх краінах свету.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Распад СССР: вытокі і сэнс галоўнай геапалітычнай катастрофы ХХ стагоддзя
Якім павінен быць суверэнітэт: выпрабаванне часам
Што азначае 25 жніўня ў гісторыі Беларусі