Лукашэнка назваў напрамкі для супрацоўніцтва Беларусі і В’етнама

Прэзідэнт падкрэсліў важнасць таго, што ў сённяшнім свеце, які змяняецца, беларуска-в’етнамскія адносіны прадаўжаюць развівацца.
Sputnik
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Суан Фука з нацыянальным святам, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Як адзначыў Лукашэнка, народ В’етнама добра ведае "цану незалежнасці і права самастойна праводзіць унутраную і знешнюю палітыку".
"Сучасныя дасягненні Ханоя ўспрымаюцца з вялікай павагай далёка за межамі вашай краіны", - падкрэсліў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць таго, што ў цяперашнім свеце, які пастаянна мяняецца, адносіны дзвюх краін працягваюць развівацца і захоўваюць "цвёрды дружалюбны характар".
Беларускі лідар спадзяецца на яшчэ больш актыўнае пашырэнне эканамічнага ўзаемадзеяння, асабліва ў такіх галінах, як машынабудаванне, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, адукацыя, навука і турызм.

Адносіны дзвюх краін

Дыпадносіны паміж Беларуссю і В’етнамам былі ўстаноўлены 24 студзеня 1992 года. Краіны за гэты час неаднаразова абменьваліся візітамі на вышэйшым узроўні.
Так, беларускі лідар наведаў В’етнам з афіцыйнымі візітамі ў 1997, 2008 і 2015 гадах. Кіраўнікі В’етнама таксама не раз былі ў Беларусі з афіцыйнымі візітамі.
Што да эканамічнага супрацоўніцтва, то па выніках мінулага года тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 12% і дасягнуў паказчыка 200,3 мільёна долараў. Беларускі экспарт у мінулым годзе крыху скараціўся і склаў 92,9 мільёнаў долараў, а вось імпарт з В’етнама ў Беларусь, наадварот, вырас амаль на 30% да 107,4 мільёнаў долараў.
Беларусь на в’етнамскі рынак у асноўным пастаўляе калійныя ўдабрэнні, грузавыя аўтамабілі, кар’ерныя самазвалы, трактары, шыны, малако і малочныя прадукты, замарожаную ялавічыну і многае іншае.
У В’етнама Беларусь закупляе сродкі сувязі, камп’ютарную і аргтэхніку, морапрадукты, рыс, арэхі, абутак і адзенне, трапічныя фрукты, а таксама чай, каву і спецыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь хоча хутчэй пачаць прадаваць мяса і малако ў В'етнам
У чырвоным зарыве камунізму. З'езд Кампартыі В'етнама вызначыў будучыню
Лукашэнка пра адносіны з В'етнамам: у нас добрыя сувязі