Лукашэнка расказаў, каму свеціць амністыя да Дня народнага адзінства

Персанальную адказнасць за амнісціраваных будзе несці МУС.
Sputnik
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Адказнасць за людзей, якія трапяць пад амністыю, будзе несці МУС, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас нарады па заканадаўстве аб грамадзянстве і міграцыі.
Паводле яго слоў, цяпер рэспубліка знаходзіцца пад моцным націскам заходніх краін. Але грамадства пры гэтым дэманструе згуртаванасць.
"Таму напярэдадні Дня народнага адзінства (як вы ведаеце, адзначаецца 17 верасня) прапануецца абмеркаваць мэтазгоднасць амністыі", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго канстатаваў, што ў ліку асуджаных могуць быць і грамадзяне, якія выпадкова спатыкнуліся або ўчынілі злачынства па неасцярожнасці, у тым ліку якія ўдзельнічалі ў пратэстах.

"За апошнія два гады паразумнелі ўсе. МУС зараз даложыць, яны і нясуць персанальную адказнасць за тых, хто амнісціраваны будзе. Калі яны раскаяліся, сталі на шлях выпраўлення і поўнасцю загладзілі віну, да іх можна праявіць паблажку", цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што паслабленні могуць быць зроблены толькі тым, хто гэтага рэальна заслужыў. У аснове гэтых рашэнняў павінна ляжаць справядлівасць
"Бандыты і экстрэмісты не з гэтай серыі!", - асабліва адзначыў беларускі лідар.

Хто павінен сядзець у турме, павінен сядзець

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў выніковы варыянт дакумента разгледзець спецыяльнай камісіі, у склад якой увойдзе і "нармальная апазіцыя".
"Запрасіць людзей, якія, можа, маюць нейкі пункт гледжання іншы на развіццё нашага грамадства. Яны не ворагі. Няхай выкажуць сваё меркаванне", - адзначыў ён.
Пры гэтым ён растлумачыў, што прапануе так зрабіць "у сувязі з заклапочанасцю многіх грамадзян краіны". "Людзі яшчэ не адышлі ад таго 2020 года. Часам і перагібы дапускаюцца з боку нашых прыхільнікаў: "Усіх мачыць, саджаць і гэтак далей".
Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што такія падыходы ніколі не дабаўлялі адзінства грамадству, але і адысці ад гэтага пытання і не слухаць гэтых – "так не будзе".
"Мы не можам налева і направа адпускаць усіх. Хто павінен сядзець у турме, павінен сядзець. Але яшчэ раз падкрэсліваю, ёсць людзі, якіх мы свабодна можам вызваліць датэрмінова", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым ён яшчэ раз звярнуў увагу, што амністыя не закране людзей, якія спрабавалі пусціць пад адхон цягнікі, рыхтавалі тэракты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор па справе аб спробе дзяржперавароту
Сеткавае злачынства: справу адмінаў экстрэмісцкай платформы "23.34" рыхтуюць у суд
Год інцыдэнту з самалётам Ryanair: храналогія пасадкі, прыгавор і жаніцьба
Мінск мае права зноў патрабаваць экстрадыцыі Пуцілы і Ціханоўскай – Генпракуратура
За заклікі да пратэстаў затрымалі 14 чалавек – кіраўнік МУС