Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард"

"Зубры" правялі другі матч у бягучым сезоне КХЛ – і абодва аказаліся ўдалымі.
Sputnik
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы абыграла омскі "Авангард".
Нагадаем, сезон у КХЛ каманда пачала з перамогі – у суботу, 3 верасня, абгуляўшы "Барыс" з Нур-Султана.
Выніковы лік на табло больш чым пераканаўчы – 6:3.
На восьмай хвіліне лік адкрылі сапернікі "зуброў" – у омічаў у большасці вызначыўся Уладзімір Бруквін. Але гаспадары хутка адыграліся – першую шайбу ў КХЛ запісаў на свой рахунак Седрык Пакет. Разрыў павялічыў Раян Спунер.
Другі перыяд таксама пачаўся з гола гасцей, аднак гаспадары зноў выйшлі наперад. Лік мог бы быць і большы, але "бейсбольны" гол Гарбунова пасля відэапрагляду не залічылі. А вось Спунер здолеў аформіць дубль. На перапынак каманды пайшлі з лікам 3:3.
Трэці перыяд прайшоў пад дыктоўку гаспадароў пляцоўкі. У "зуброў" ачкі на свой рахунак запісалі Дзмітрый Сакалоў (гэта яго другі гол за "Дынама" ў КХЛ), Нік Мерклі і Дзяніс Масалёў (абодва закінулі ў пустыя вароты).
Наступную гульню "Дынама" правядзе таксама на дамашняй арэне супраць уфімскага "Салавата Юлаева". Паядынак пройдзе ў сераду, 7 верасня, пачатак у 19:00.
У іншых сустрэчах у КХЛ у панядзелак маскоўскае "Динамо" на сваім лёдзе атрымала перамогу над ніжнякамскім "Нефтехимиком" (6:1), санкт-пецярбургскі СКА абыграў "Барыс" (3:1), а дзеючы ўладальнік Кубка Гагарына маскоўскі ЦСКА на сваёй пляцоўцы саступіў казанскаму "Ак Барсу" (5:1).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Вудкрафт расказаў, як "Дынама" павінна перамагчы "Авангард" у матчы КХЛ
IIHF забараніла зборным РФ і Беларусі па хакеі ўдзельнічаць у ЧС-2023
Міжнародная федэрацыя хакея вырашыла перанесці ЧС-2023 з Санкт-Пецярбурга