Вакцыну супраць воспы малпаў распрацавалі ў Расіі

Воспа малпаў распаўсюджваецца па свеце, але для Беларусі рызыка эпідэміі захворвання ацэньваецца як невысокая.
Sputnik
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Сучасную вакцыну супраць воспы малпаў распрацавалі спецыялісты Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва, зараз яна праходзіць даклінічныя даследаванні, паведаміла кіраўнік агенцтва Вераніка Скварцова.
Яна ўдакладніла, што вакцына вектарная і ўжо праходзіць даследаванні.
"Цяпер распрацавана сучасная вектарная вакцына ад воспы малпаў, цяпер яна праходзіць ужо даклінічныя даследаванні", - сказала Скварцова на сесіі Усходняга эканамічнага форуму "Лекавая бяспека – стратэгічны курс сацыяльнай палітыкі Далёкага Усходу: выклікі і магчымасці".

Што гэта за вірус такі?

Воспа малпаў уяўляе з сябе рэдкую вірусную заанозную хваробу, якая перадаецца чалавеку ад жывёл. Сімптомы ў інфіцыраванага падобныя на тыя, якія назіраліся ў пацыентаў з натуральнай воспай, але менш сур’ёзныя. Як правіла, тыя, што заразіліся воспай малпаў, ішлі на папраўку за пару тыдняў, праўда, не выключаны і ўскладненні.
Сімптомы ўяўляюць з сябе галаўны і мышачны боль, ліхаманку, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і знясіленне. Акрамя таго, магчыма высыпка, што пачынаецца з твару і распаўсюджваецца па ўсім целе.
Да канца жніўня Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выявіла больш за 50 тысяч хворых на малпавую воспу ў свеце. У тым ліку і ў суседзяў беларусаў – у Польшчы, Латвіі, Літве і Расіі.
Раней выпадкі хваробы часам фіксаваліся толькі ў некаторых рэгіёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Наколькі эфектыўныя вакцыны супраць воспы малпаў, распавялі ў СААЗ
ЗША аб’яўляюць надзвычайную сітуацыю з-за распаўсюджвання воспы малпаў
Першы выпадак воспы малпаў выяўлены ў Расіі
Беларускія спецыялісты стварылі тэст-сістэму для дыягностыкі воспы малпаў
Успышка воспы малпаў: што пра яе вядома і ці чакаць новую пандэмію?