Відэа

Dolce Vita па-беларуску: як выглядае вытворчасць цукру – відэа

Гарадзейскі цукровы камбінат – адзін з чатырох цукровых заводаў у Беларусі. Карэспандэнт Sputnik пабываў на вытворчасці і на свае вочы ўбачыў, як з несамавітай агародніны – цукровага бурака – атрымліваецца папулярны салодкі прадукт. Глядзіце эксклюзіўнае відэа Sputnik.
Sputnik
Працэс вытворчасці салодкага прадукту пачынаецца з прыёмкі цукровых буракоў – у сезон уборкі іх вязуць на завод тонамі, дзе ўзважваюць, мыюць, даследуюць у лабараторыі і толькі пасля гэтых этапаў адпраўляюць у перапрацоўку.
Цяпер завод прымае па 10 тысяч тон буракоў за суткі і столькі ж перапрацоўвае. З гэтага аб’ёму выходзіць 1,4 тысячы тон гатовага цукру.
У такім рэжыме прадпрыемства будзе працаваць да 10 кастрычніка, пасля чаго буракоў будзе паступаць ужо ўдвая больш і іх ўжо пачнуць закладваць на захоўванне. Цяпер буракі вязуць у Гарадзею з Мінскай і Гродзенскай абласцей, а таксама цягнікамі з Віцебскай і Магілёўскай.
Схітрыць з якасцю буракоў у пастаўшчыкоў не атрымаецца, насыпаўшы ў машыны зверху што лепей, а ўніз што горай. Для кантролю вытворчасці па ўсім камбінаце ўстаноўлены камеры, якія фіксуюць усе грузавікі, а лабараторны аналіз буракоў поўнасцю аўтаматызаваны.
Пасля драбнення бурачную стружку адпраўляюць на варку, на гэтым этапе з яе вылучаецца цукровая маса, якую затым прамываюць і высушваюць.
Гарадзейскі камбінат – адзіны ў краіне, дзе ўсталяваны рэвальверны тып сушылкі для цукру. За гадзіну тут можна высушыць 50 тон цукру, а за суткі – да 2 тысяч тон. Пасля сушкі цукар фасуюць у звыклую для пакупнікоў упакоўку.
Акрамя цукру, на камбінаце выпускаюць і разнастайную салодкую прадукцыю – фруктовае павідла, канфіцюр і нават модны зараз топінг, усё гэта карыстаецца попытам не толькі ўнутры краіны, але і ідзе на экспарт – у Расію і Казахстан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка
Квоты на цукар і пошліны: у Мінску прайшло пасяджэнне Савета ЕЭК
Белдзяржхарчпрам растлумачыў, ці ёсць у краіне дэфіцыт цукру, солі і алею