Школьны дзяржстандарт – для дысцыпліны і парадку: што ў новым дакуменце?

З гэтага навучальнага года ўступіў у дзеянне новы дакумент – Дзяржаўны школьны стандарт. У ім прапісаны патрабаванні для школьнікаў, настаўнікаў і ўстаноў адукацый: ад знешняга выгляду і мабільных тэлефонаў да правіл паводзін і арганізацыі ўрокаў.
Sputnik
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Дзяржаўны школьны стандарт уступіў у сілу з 1 верасня 2022 года. Пра самае важнае ў гэтым дакуменце расказала дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук у інтэрв’ю БелТА.
Распрацаваць гэты дакумент Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ ў мінулым годзе. Адобрылі новы дзяржстандарт для школьнікаў і настаўнікаў у маі.
Як расказала Валянціна Гінчук, у гэтым дакументы прапісваюцца дакладныя патрабаванні, "пачынаючы ад арганізацыі ўрока, захавання школьнага этыкету і заканчваючы знешнім выглядам вучня і настаўніка".
Галоўная мэта яго – умацаваць дысцыпліну і правапарадак у школе, палепшыць якасць адукацыі. У школьным стандарце прапісваецца ўсё: правы бакоў, прапускны рэжым у школе, правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі на ўроках і шмат іншага.
"Стандарт абавязковы для прымянення ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі. Хацелася б падкрэсліць, што пастаўленая мэта будзе дасягнута толькі ў тым выпадку, калі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу будуць прытрымлівацца палажэнняў гэтага дакумента беспярэчна", - заявіла Валянціна Гінчук.

Выразныя правілы для дзяцей – на карысць вучобе

У школьным дзяржстандарце прапісаны правы і абавязкі ўсіх бакоў – вучняў, іх законных прадстаўнікоў і настаўнікаў. Паводле слоў спецыяліста, калі ўсе яны будуць выконваць гэтыя патрабаванні, удасца ўстанавіць атмасферу супрацоўніцтва паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
Напрыклад, у абавязкі школьнікаў уваходзіць выкананне патрабаванняў адміністрацыі і педагогаў. Школьную тэрыторыю дазваляецца пакідаць толькі з дазволу класнага кіраўніка, аб адсутнасці на ўроку вучні павінны папярэдзіць загадзя. Дзеці павінны добрасумленна вучыцца, наведваць усе класныя і інфармацыйныя гадзіны, удзельнічаць у грамадска карыснай працы. Нельга лаяцца нецэнзурна, курыць і парушаць дысцыпліну на ўроках.
Для дзяцей прапісаны правілы паводзін не толькі на ўроках і перапынку, але і ў спартыўнай зале, гардэробе. За 5 хвілін да пачатку ўрока трэба сесці за парту. Калі ты спазніўся – перагаварыць з настаўнікам. У знак прывітання і адказваючы на ​​пытанне педагога трэба ўставаць.
"Калі пры напісанні кантрольных і самастойных работ навучэнец парушае ўстаноўленыя настаўнікам правілы, педагог мае права забраць у парушальніка работу і ацаніць толькі тую яе частку, якая была выканана ў адпаведнасці з правіламі", - дадае Валянціна Гінчук.
Калі вучань не гатоў да ўрока, ён можа сказаць пра гэта настаўніку. Паводле слоў спецыяліста, такая мера можа абараніць вучня ад траплення ў непрыемную сітуацыю перад класам, "звязаную з дэманстрацыяй яго няведання". І калі школьнік не будзе гэтым злоўжываць, настаўнік паставіцца з разуменнем.

І зноў пра мабільныя тэлефоны ў школе

У Дзяржаўным школьным стандарце рэгламентуецца і гэтае пытанне. На ўроках, факультатывах і пазакласных мерапрыемствах карыстацца тэлефонамі можна толькі з дазволу настаўніка. Вучні абавязаны перавесці тэлефоны ў бязгучны рэжым і пакласці іх "у спецыяльную скрынку", якая ёсць у кожным класе.
Карыстацца тэлефонамі на перапынках і сазвоньвацца з бацькамі можна, але толькі ў выпадках вострай неабходнасці. За парушэнне – на вучня "можна накладаць спагнанне".
Акрамя таго, у стандарце гаворыцца, што весці здымкі на ўроках і пазакласных мерапрыемствах без дазволу настаўніка ці адміністрацыі забаронена.
"Згадзіцеся, калі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу будуць выконваць свае абавязкі, гэта і будзе атмасфера супрацоўніцтва і ўзаемападтрымкі", - лічыць спецыяліст.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Якія нюансы павінны ведаць бацькі вучняў прыватных школ, расказаў Іванец
Лукашэнка правёў адкрыты ўрок 1 верасня – відэа
Да 470%: МАРГ выявіў парушэнне цэн на школьныя тавары