Да 470%: МАРГ выявіў парушэнне цэн на школьныя тавары

© Sputnik / Марина СеребряковаШкольны базар
Школьны базар - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2022
Падпісацца
Да пачатку навучальнага года застаюцца лічаныя дні, некаторыя гандлёвыя аб’екты карыстаюцца момантам і ў разы завышаюць цэны для тых, хто яшчэ не паспеў падрыхтавацца да школы.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Спецыялісты міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверылі 137 аб’ектаў, якія гандлююць таварамі для школ, у 32 з іх выяўлены сур’ёзныя цэнавыя парушэнні, расказалі ў прэс-службе МАРГ.
Неабгрунтаваныя гандлёвыя надбаўкі былі ўстаноўлены на рукзакі, партфелі і ранцы – да 470%, абутак для дзяўчынак – да 207%. Акрамя таго, у некаторых аб’ектах прадаваліся пінжакі, штаны і кашулі для хлопчыкаў з нацэнкай у 83%, а блузкі і спадніцы для дзяўчынак – да 68%.
Былі завышаны цэны і на панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей і абутак – да 68,8%. Нагадаем, па заканадаўстве максімальная надбаўка не можа быць большай за 30%.
У МАРГ адзначылі, што за высокія надбаўкі фізасоба абавязана заплаціць штраф да 20 базавых велічынь (640 рублёў), калі прадаваў іпэшнік або юрыдычная асоба, штраф будзе ў двухразовым памеры ад сумы завышэння цаны. У цэлым жа ў міністэрстве падкрэсліваюць, што большасць гандлёвых аб’ектаў выконваюць закон і выконваюць патрабаванні аб узроўні надбавак.

Сабраць дзіця ў школу за 1000 рублёў

Федэрацыя прафсаюзаў у жніўні правяла маніторынг і адзначыла, што сёння дзіця ў школу сабраць даражэй, чым у мінулым годзе – прыкладна на 10%.
А яшчэ прафсаюзы, зазірнуўшы ў крамы, прыйшлі да высновы, што ў рэальнасці школьныя зборы абыйдуцца куды даражэй, чым раней агучвалі ўлады. Толькі на канцылярыю трэба патраціць ад 160 да 230 рублёў у залежнасці ад рэгіёна.
На адзенне і абутак да школы бацькам давядзецца раскашэліцца. Напрыклад, танней за ўсё збіраць дзяцей на Гродзеншчыне (на хлопчыка – 611 рублёў, на дзяўчынку – 498 рублёў). Даражэй за ўсё сабраць малодшакласніка ў Мінскай вобласці (778 рублёў), дзяўчынку – у Магілёўскай (634 рублі).
На старшакласнікаў – яшчэ больш. У Гродзенскай вобласці зборы дзяўчынак абыдуцца прыкладна ў 698 рублёў, хлопчыкаў – 730 рублёў. У сталіцы даражэй за ўсё – 905 рублёў на хлопчыка.
У выніку на зборы дзіцяці ў школу давядзецца аддаць не менш за адну тысячу рублёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як зэканоміць да 70% на куплі школьных тавараў, расказалі ў МАРГ
Пікантная курачка і мітболы – што ўвойдзе ў школьнае меню
МАРГ уводзіць абмежаванні коштаў на тавары для школьнікаў
Стужка навiн
0