МІНСК, 27 вер – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін працягваюць сустрэчу ў Сочы, паведаміў у аўторак прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Гэта сёмая асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін з пачатку года. Лукашэнка і Пуцін бачыліся таксама на вераснёўскім саміце ШАС у Самаркандзе – аднак пра сустрэчу ў двухбаковым фармаце не паведамлялася.
Першая вочная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна 2022-м адбылася 18 лютага ў Маскве, афіцыйны візіт Лукашэнкі тады заняў два дні.
У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў сталіцы РФ менш як праз месяц – 11 сакавіка. Яшчэ праз месяц, 12 красавіка, прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні ў Амурскай вобласці.
Чацвёрты раз яны сустрэліся 16 мая на саміце АДКБ у Маскве. Пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў прайшла 23 мая ў Сочы.
Апошняя на дадзены момант сустрэча адбылася ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня. Тады палітыкі абмеркавалі пытанні абароны, пастаўку калійных удабрэнняў на сусветныя рынкі і бягучую сітуацыю ў свеце.
Атрымліваецца, што за першае паўгоддзе 2022-га Пуцін і Лукашэнка бачыліся столькі, колькі за ўвесь мінулы год – шэсць разоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Свае самалёты будуць выкарыстоўваць у Расіі і Беларусі – Лукашэнка
Пуцін: Беларусь і РФ сумесна супрацьстаяць выклікам і пагрозам бяспецы
Сусветныя рынкі маюць патрэбу ў беларускіх удабрэннях – Пуцін