Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Знешнегандлёвы абарот Беларусі і Расіі перавысіў 22 млрд долараў

Беларусь для расійскага боку – ключавы стратэгічны партнёр, а таксама адзін з галоўных гандлёвых партнёраў сярод краін СНД.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Знешнегандлёвы абарот Беларусі і Расіі за студзень-ліпень 2022 года перавысіў паказчык у 22 мільярды долараў, гаворыцца на сайце расійскага ўрада па выніках пасяджэння групы высокага ўзроўню Саўміна СД, якое прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Намеснік старшыні расійскага ўрада Аляксей Авярчук і пасол Беларусі ў Расіі з паўнамоцтвамі віцэ-прэм’ера Беларусі Дзмітрый Крутой разгледзелі ход сумеснай работы, нацэленай на ўмацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Авярчук падкрэсліў, што Беларусь для расійскага боку – ключавы стратэгічны партнёр, а таксама адзін з галоўных гандлёвых партнёраў сярод краін СНД.
"Гэта ў многім абумоўлена развітой сістэмай кааперацыйных сувязей", - лічыць расійскі віцэ-прэм’ер.
Так, за сем месяцаў 2022 года знешнегандлёвы абарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 22,1 млрд долараў.
Бакі таксама абмеркавалі нарошчванне паставак на рынак Расіі металакорду беларускай вытворчасці. Удзельнікі адзначылі неабходнасць прызнання на тэрыторыі Беларусі пратаколаў выпрабаванняў, выдадзеных расійскімі выпрабавальнымі лабараторыямі на ліставое шкло расійскага паходжання. Гэта, на думку ўдзельнікаў, дасць магчымасць нарасціць узаемны тавараабарот і загрузіць прамысловыя магутнасці.
Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі неабходнасць забеспячэння ўзаемнага прызнання электронных лічбавых подпісаў. Так, паступіла прапанова разгледзець стварэнне адпаведнага міждзяржаўнага цэнтра Саюзнай дзяржавы.
"Яго стварэнне дасць магчымасць не толькі забяспечыць бесперашкодны доступ да дзяржзаказу і дзяржзакупак, але і перавесці юрыдычна значны дакументаабарот паміж кампаніямі Расіі і Беларусі ў электронную форму", - адзначылі ў кабміне.
Чарговае пасяджэнне групы высокага ўзроўню запланавана на лістапад 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Легенду беларускага аўтапрама прэзентавалі ў расійскай сталіцы
Свае самалёты будуць выкарыстоўваць у Расіі і Беларусі – Лукашэнка
Сусветныя рынкі маюць патрэбу ў беларускіх удабрэннях – Пуцін
Беларусь і Расія створаць міждзяржаўны станкабудаўнічы кластар
Дзе размесціцца беларуска-расійскі мытны цэнтр, расказалі ў ДМК