МЗС РФ заклікала ЗША адказаць, ці рэалізавалі яны пагрозы па "Паўночным патоку"

У расійскім знешнепалітычным ведамстве адзначаюць, што інцыдэнты на газаправодах здарыліся ў зоне, якая кантралюецца амерыканскай разведкай.
Sputnik
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Вашынгтон павінен даць адказ, ці рэалізаваў ён пагрозы ў дачыненні да "Паўночнага патоку", агучаныя ў студзені мінулага года, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Раней у сваім Telegram-канале яна апублікавала відэа выступлення амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна і прывяла яго словы, сказаныя ў пачатку лютага: "Калі Расія ўварвецца, калі танкі ці войскі перасякуць мяжу Украіны зноў, тады ўжо не будзе <…> "Паўночнага патоку". Мы скончым з гэтым. Я вам абяцаю, мы можам гэта зрабіць".
Захарава мяркуе, што "гэта не проста словы", а "мэты і задачы, якія былі агучаны Вашынгтонам у выглядзе пагрозы".
"Цяпер яны павінны таксама дакладна сказаць, пагрозы студзеня і лютага яны рэалізавалі? Больш нічога не трэба", – сказала яна ў эфіры праграмы "Соловьев Live".
Захарава заявіла, што інцыдэнт на "Паўночных патоках" адбыўся ў зоне, якая кантралюецца амерыканскай разведкай.
Як стала вядома з даных Flightradar24, у раёне, дзе пазней адбыліся ўцечкі газу з "Паўночных патокаў" каля вострава Борнхальм, на працягу верасня рэгулярна ляталі ваенныя верталёты ЗША.
Раней экс-кіраўнік польскага МЗС у сваіх сацсетках выказаўся наконт пашкоджання "Паўночнага патоку".
"Дробязь, а прыемна," - напісаў ён у Twitter пад здымкам з месца аварыі і падзякаваў Вашынгтону, не ўдакладніўшы пры гэтым, што маецца на ўвазе.

Што здарылася з "Паўночным патокам"

Нагадаем, што надзвычайнае здарэнне адразу на двух расійскіх экспартных газаправодах у Еўропу адбылося ў панядзелак.
Дзве ўцечкі газу былі знойдзены на "Паўночным патоку", і адна – каля вострава Борнхальм на "Паўночным патоку - 2", які быў запоўнены пасля будаўніцтва тэхнічным газам. Затым стала вядома, што берагавая ахова Швецыі знайшла яшчэ адну ўцечку.
Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль невядомыя, аднак улады шэрага краін выказалі меркаванне, што інцыдэнты маглі адбыцца з-за дыверсіі. Як заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль, уся наяўная інфармацыя па ўцечках на "Паўночных патоках" паказвае на наўмысныя дзеянні.
У Маскве заявілі, што для ацэнкі таго, што адбылося з ніткамі "Паўночнага патоку", трэба правесці расследаванне, паколькі ёсць шмат пытанняў. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта асабліва адзначыў, што не ў інтарэсах РФ пашкоджанне нітак "Паўночных патокаў", паколькі краіна пазбавілася маршрутаў пастаўкі газу ў Еўропу.
Генеральная пракуратура Расіі ініцыявала ўзбуджэнне справы аб акце міжнароднага тэрарызму пасля пашкоджанняў газаправодаў.

Вашынгтон папярэджваў

Раней улады ЗША папярэджвалі Германію аб магчымых атаках на газаправоды "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2", пра гэта паведаміла нямецкае выданне Spiegel са спасылкай на свае крыніцы.
Прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П’ер у сваю чаргу заявіла, што Вашынгтон не мае намеру "спекуляваць" аб прычынах уцечак на газаправодах і гатоў аказаць садзейнічанне краінам Еўропы.
Афіцыйны прадстаўнік амерыканскага Мінабароны Пэт Райдэр заявіў, што на дадзены момант не валодае інфармацыяй, якую мог бы агучыць.
"Відавочна, што мы працягнем пільны маніторынг", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Чацвёртую ўцечку на "Паўночных патоках" знайшла берагавая ахова Швецыі
Надзвычайнае здарэнне на "Паўночным патоку": Захарава адказала экс-кіраўніку МЗС Польшчы
У Крамлі занепакоены звесткамі аб парушэннях на нітках "Паўночных патокаў"