МІНСК, 2 кас – Sputnik. Мінадукацыі зацвердзіла новыя правілы атэстацыі навучэнцаў каледжаў, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ацэньваць вучэбную паспяховасць курсантаў і слухачоў у каледжах будуць, як і раней, па дзесяцібальнай сістэме, а таксама адзнакамі "залічана", "не залічана", "не атэставаны" ды запісамі "вызвалены" і "не вывучаў".
Станоўчымі ацэнкамі будуць лічыцца ад 3 да 10 балаў (раней – ад 4 да 10 балаў), запісы "залічана", "вызвалены", "не вывучаў".
Нездавальняючыя ацэнкі – 1 і 2 балы, а таксама запісы "не залічана" і "не атэставаны".
Навучэнцы будуць праходзіць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю, а таксама навучальную і вытворчую практыку, за якія будзе выстаўляцца ацэнка.
Бягучая атэстацыя праходзіць на працягу семестра ў форме апытання, практычнага занятку, лабараторных, кантрольных, курсавых і творчых работ.
Прамежная атэстацыя – гэта абавязковая кантрольная работа або дыферэнцыраваны залік, або экзамен.
Што да выніковай атэстацыі, яна праводзіцца дзяржкамісіямі ў фармаце дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці і абароне дыплома.
Ацэнка па практыцы
Навучэнцы праходзяць навучальную і вытворчую практыкі. Ацэнка за іх праходжанне выстаўляецца пасля таго, як слухачы асвояць змест вучэбнай праграмы ў поўным аб’ёме і здадуць адпаведную справаздачу. Ацэнка за практыку вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае ўсіх ацэнак.
Пасля завяршэння вучэбнай практыкі для атрымання кваліфікацыі рабочага (служачага) праводзіцца кваліфікацыйны экзамен, які ўключае выкананне кваліфікацыйнай пробнай работы і здачу экзамену па вучэбных прадметах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Новыя студэнцкія абмены запусцяць Беларусь і Расія
Мінздароўя: з ВРВІ можна не хадзіць на заняткі без даведкі 5 дзён
Студэнты і не толькі: хто зможа прайсці стажыроўку ў ЕЭК
Колькі беларусаў вучыцца ў расійскіх ВНУ? Інфаграфіка
Расійскія ВНУ ў разы павялічаць набор беларусаў на бясплатную вучобу