МІНСК, 3 кас – Sputnik. Першага прадстаўніка па абароне гандлёвых і эканамічных інтарэсаў у Беларусі прызначыла Мінэканомразвіцця Расіі, паведамляецца на сайце расійскага ведамства.
Уладзімір Пуцін 1 кастрычніка 2021 года падпісаў указ, які дазваляе міністэрству прызначаць такіх прадстаўнікоў у 52 краінах. Прадстаўнікі ведамства павінны працаваць у складзе расійскіх гандлёвых прадстаўніцтваў за мяжой, але не ўваходзяць у іх штат.
Беларусь стала першай краінай, куды ведамства накіравала такога прадстаўніка.
Прызначэнне ў Мінск атрымаў Ілья Фёдараў.
У 2018-2019 гадах ён быў першым сакратаром пасольства Расіі ў Беларусі – узначальваў дыппрадстаўніцтва ў гэты час Міхаіл Бабіч. Да працы ў пасольстве Фёдараў уваходзіў у каманду Міхаіла Бабіча ў Прыволжскай федэральнай акрузе.
Пасля назначэння Бабіча першым намеснікам міністра Мінэканомразвіцця РФ Фёдараў атрымаў пасаду кіраўніка дэпартамента развіцця інтэграцыйных праектаў і краін СНД у гэтым ведамстве.
Цяпер Бабіч – намеснік дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Тавараабарот з Расіяй у 2022 годзе складзе 45 млрд долараў – Галоўчанка
Лукашэнка лічыць, што санкцыі Захаду не дасягнулі сваіх мэт
Палова працы па саюзных праграмах зроблена – Мезенцаў
Сусветныя рынкі маюць патрэбу ў беларускіх удабрэннях – Пуцін
Дзе размесціцца беларуска-расійскі мытны цэнтр, расказалі ў ДМК