Лукашэнка лічыць, што санкцыі Захаду не дасягнулі сваіх мэт

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкВытворчасць мікраэлектронікі
Вытворчасць мікраэлектронікі  - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2022
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што краіна змагла перабудаваць свае экспартныя маршруты, паспяхова спраўляецца з імпартазамяшчэннем – санкцыі не працуюць.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Дзякуючы шырокай міжнароднай падтрымцы санкцыі Захаду не паўплывалі на Беларусі, аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы ад паслоў у пятніцу.

"Нават ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску Беларусь паспяхова развіваецца. Асабліва гэта датычыцца традыцыйных для нас галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Мы здолелі пераарыентаваць экспарт, займаемся імпартазамяшчэннем, павялічылі пастаўкі ў Расію, Кітай і іншыя краіны", - цытуе прэзідэнта "СБ".

Тым не менш, Лукашэнка прызнаў, што некаторы негатыўны эфект ад санкцый адчуваецца, але ўсё роўна націск заходніх краін не дасягнуў патрэбных мэт.
"У тым ліку і дзякуючы шырокай міжнароднай падтрымцы Беларусі", - лічыць беларускі лідар.
Пры гэтым, падкрэсліў ён, Беларусь адкрыта і гатова зноў супрацоўнічаць у многіх сферах. Тым больш такой важнай, як харчаванне. Бо рэспубліка не толькі поўнасцю забяспечвае сябе, але яшчэ можа выступаць "донарам харчовай бяспекі".
"Мы гатовы аднавіць супрацоўніцтва ў гэтай жыццёва важнай сферы, асабліва па пастаўках не толькі харчавання, але і мінеральных удабрэнняў, без якіх харчавання не бывае. Патрэбна толькі палітычная воля кіруючых колаў Захаду", - заявіў Лукашэнка.
У тым ліку гэтае пытанне абмяркоўвалася і на апошняй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным: і ў Расіі, і ў Беларусі ў гэтым годзе "небывалы ўраджай", які гатовы пастаўляць на экспарт.
"Адкрывайце парты, адкрывайце дзверы – павязём вам харчаванне і збожжа. Адкрывайце!" - заклікаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сусветныя рынкі маюць патрэбу ў беларускіх удабрэннях – Пуцін
Як Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у прамысловасці і навуцы?
Беларусь і Расія створаць міждзяржаўны станкабудаўнічы кластар
Санкцыі калектыўнага Захаду на Усходзе не працуюць
Беларусь годна трымае санкцыйны ўдар – Андрэйчанка
Стужка навiн
0