Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Палова працы па саюзных праграмах зроблена – Мезенцаў

© Sputnik / Павел ВурДзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 28.09.2022
Падпісацца
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што тыя 28 саюзных праграм, якія зацвердзілі Расія і Беларусь, напалову рэалізаваныя.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Формула эканамічнай прасторы для дзвюх краін цалкам рэальная, заявіў саюзны дзяржсакратар Дзмітрый Мязенцаў на расійска-беларускім экспертна-медыйным форуме "Промышленное и технологическое сотрудничество России и Беларуси. Наука. Космос. Образование", які праходзіць у міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня".
Мезенцаў дадаў, што расійскі прэм’ер Мішусцін па ўзгадненні з беларускім калегам Галоўчанкам падпісаў пастанову, якая прыкметна скароціць працу над праграмамі Саюзнай дзяржавы. Выключаны адзін з бюракратычных бар’ераў.
Прэзідэнт Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатовский институт" Міхаіл Кавальчук таксама паведаміў, што плануецца падпісаць міжурадавае пагадненне, якое дасць магчымасць Беларусі ўдзельнічаць у буйным міжнародным праекце.
Таксама ў Мінску ствараюць філіял Курчатаўскага інстытута. Беларускі бок выдзеліў памяшканне ў акадэмічным гарадку ў сталіцы рэспублікі. Узгадняецца канкрэтная структура ўстановы. Пачалася падрыхтоўка кадраў. На навучанне ў Санкт-Пецярбург накіраваліся беларускія маладыя спецыялісты. З іх складуць аснову калектыву "курчатаўскага" праекта ў Мінску.
На думку Кавальчука, Беларусі адной з нямногіх на постсавецкай прасторы ўдалося захаваць навуковую сферу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Як Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у прамысловасці і навуцы?
Спісак кандыдатаў у касманаўты ад Беларусі гатоў – "Роскосмос"
Беларусь і Расія створаць міждзяржаўны станкабудаўнічы кластар
Беларуская антарктычная экспедыцыя стане круглагадовай
Кнігу пра беларусаў у Айчыннай вайне 1812 года прэзентавалі ў Маскве
Стужка навiн
0