Доля Беларусі ў перастраховачнай кампаніі ЕАЭС складзе 25%

Краіны ЕАЭС ствараюць агульную перастраховачную кампанію. Беларуская доля ў статутным капітале складзе чвэрць і будзе роўная на пачатковым этапе 1,1 млрд расійскіх рублёў (47,5 млн беларускіх рублёў у эквіваленце).
Sputnik
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Урад Беларусі вызначыў, хто выдзеліць грошы ад краіны ў статутны капітал Еўразійскай перастраховачнай кампаніі. Гэта вынікае з пастановы Саўміна, якая была афіцыйна апублікавана 6 кастрычніка.
Грошы ўнясуць "Белэксімгарант" (715 млн расійскіх рублёў), "Белдзяржстрах" (205 млн) і "Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя" (205 млн). Гэта першапачатковая аплата.
У 2023-2024 гадах Мінфін павінен будзе прапаноўваць, хто ўнясе астатнюю частку. Поўная сума ў дакуменце не ўдакладняецца. Судзячы па заяўленым статутным капітале ў 15 млрд расійскіх рублёў, беларускі ўклад у выніку павінен быць 3,75 млрд.
Пагадненне аб стварэнні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі падрыхтавалі ў жніўні 2022 года. Краіны ЕАЭС маюць намер з дапамогай кампаніі стымуляваць узаемны і знешні гандаль, сумесныя праекты і г.д.
Патэнцыяльная страхавая ёмістасць (без уліку магчымага пашырэння) – да $2 млрд. Чакаецца, што стварэнне кампаніі павялічыць аб’ём узаемнага гандлю ў ЕАЭС больш як на $6 млрд. Паўнавартасная работа праекта павінна пачацца ў 2023 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія выдзеліць Беларусі крэдыт на $1,5 млрд для імпартазамяшчэння – Авярчук
У Беларусі наступіла тэхнічная рэцэсія эканомікі
Мішусцін прапанаваў паскорыць пераход на ўласныя фінансавыя механізмы