Лукашэнка даручыў КДБ правесці контртэрарыстычныя мерапрыемствы

Беларускі лідар праводзіць нараду з ваеннымі і сілавікамі, на якой, у прыватнасці, ідзе размова аб умацаванні бяспекі рэспублікі.
Sputnik
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Камітэту дзяржбяспекі Беларусі даручана правесці неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Такое даручэнне даў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які ў панядзелак праводзіць нараду з прадстаўнікамі Мінабароны і іншых сілавых структур. Паводле яго слоў, Беларусь зможа даць дастойны адказ любому праціўніку ў выпадку неабходнасці.

"Я даручыў Мінабароны і Камітэту дзяржбяспекі прапрацаваць магчымы комплекс мер па кантролі за сітуацыяй і рэагаванні на яе. Але яшчэ раз папярэджваю вас: мы годна адкажам любому праціўніку. Мы да гэтага рыхтаваліся не адзін дзесятак гадоў. Калі трэба будзе, мы адкажам. Не дай Бог, вядома", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка адзначыў, што на фоне геапалітычнай абстаноўкі вайскоўцы і сілавікі павінны ведаць усё, што адбываецца каля беларускіх меж. Паводле яго слоў, разведка, адказныя ваенныя і грамадзянскія асобы "не павінны штосьці празяваць у развіцці абстаноўкі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
НАТА разглядае варыянты агрэсіі супраць Беларусі і ядзерны ўдар – Лукашэнка
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай групоўкі войск
Выбухі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны – што вядома да гэтага моманту
Кіеў узарваў амаль усе масты і замініраваў дарогі на мяжы з Беларуссю
"Яшчэ раз падумаем": Лукашэнка аб адказе на ядзерную пагрозу ў Польшчы – відэа