https://bel.sputnik.by/20221010/vybukh--keve--nshykh-garadakh-ukrany--shto-vyadoma-da-getaga-momantu-1067780738.html
Выбухі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны – што вядома да гэтага моманту
Выбухі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны – што вядома да гэтага моманту
Sputnik Беларусь
У Кіеве цалкам прыпынены рух цягнікоў метро, станцыі працуюць як укрыццё. Мэр горада паведаміў, што пашкоджаны некалькі аб’ектаў крытычнай інфраструктуры. 10.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-10T11:37+0300
2022-10-10T11:37+0300
2022-10-10T11:43+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
выбух
украіна
кіеў
ракета
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0a/1067776113_0:120:2914:1759_1920x0_80_0_0_c75b4a3de5430a858eb02c271c09e170.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Раніцай у Кіеве прагрымелі выбухі. З-за гэтага быў прыпынены рух цягнікоў гарадской падземкі, станцыі працуюць як сховішча, паведамілі ў Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі.Ён таксама паведаміў, што выбухі былі чутны ў цэнтры горада – у Шаўчэнкаўскім раёне.Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка напісаў у Twitter, што адна з ракет у Кіеве ўпала недалёка ад помніка Грушэўскаму на вуліцы Уладзімірскай. На гэтай вуліцы знаходзіцца офіс Службы бяспекі Украіны, непадалёк размешчаны офіс Зяленскага. Ён таксама паведаміў, што з-за ўдарнай хвалі пашкоджаны шкляны пешаходны мост у Кіеве.Выбухі не толькі ў КіевеМясцовыя СМІ паведамляюць, што выбухі былі ў Жытомірскай, Ровенскай, Палтаўскай і Кіеўскай абласцях, Львове і Львоўскай вобласці, у Дняпры (былы Днепрапятроўск), Івана-Франкоўску, Канатопе, Цярнопалі, Харкаве, Адэсе і Хмяльніцкім. Першыя паведамленні аб гэтых выбухах з’явіліся пасля васьмі раніцы, да 11 гадзін яны ўсё яшчэ не ўціхаюць.Па паведамленні Антона Герашчанкі, у некаторых раёнах Львова і Цярнопаля знікла электрычнасць.Мэр Львова Андрэй Садавой паведаміў, што выбух адбыўся на аб’екце інфраструктуры ў Львове, з-за адсутнасці электраэнергіі прыпынена праца цеплаэлектрацэнтралей. Гарачая вада пакуль не падаецца, для аднаўлення водазабеспячэння на некалькіх помпавых станцыях запушчаны рэзервовыя электрагенератары, удакладніў ён.Мэр Харкава Ігар Церахаў заявіў, што пацярпеў аб’ект энергетычнай інфраструктуры, у некаторых раёнах горада знікла святло, адсутнічае водазабеспячэнне. Харкаўскі метрапалітэн паведаміў аб прыпыненні руху цягнікоў па тэхнічных прычынах.Кіраўнік Жытомірскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Бунечка заявіў, што з-за ўдару ёсць разбурэнні энергетычнай інфраструктуры, часткова насельніцтва перавялі на рэзервовае забеспячэнне.Украінскія чыгункі папярэдзілі, што ў руху цягнікоў на заходнім напрамку з-за пашкоджанняў кантактнай сеткі магчымы затрымкі ў руху цягнікоў. Там таксама паведамілі, што выбуховай хваляй пашкоджаны будынак цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Кіеве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
кіеў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0a/1067776113_92:0:2823:2048_1920x0_80_0_0_d0328e829e1c8b0da05eef6cd5c81513.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, выбух, украіна, кіеў, ракета, бяспека, у свеце
спецаперацыя, данбас, выбух, украіна, кіеў, ракета, бяспека, у свеце
Выбухі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны – што вядома да гэтага моманту
11:37 10.10.2022 (абноўлена: 11:43 10.10.2022) У Кіеве цалкам прыпынены рух цягнікоў метро, станцыі працуюць як укрыццё. Мэр горада паведаміў, што пашкоджаны некалькі аб’ектаў крытычнай інфраструктуры.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Раніцай у Кіеве прагрымелі выбухі. З-за гэтага быў прыпынены рух цягнікоў гарадской падземкі, станцыі працуюць як сховішча, паведамілі ў Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі.
"Некалькі пападанняў у аб’екты крытычнай інфраструктуры горада. Ёсць пацярпелыя. Усе службы на месцах, працуюць", - напісаў мэр горада Віталій Клічко ў сваім Telegram-канале.
Ён таксама паведаміў, што выбухі былі чутны ў цэнтры горада – у Шаўчэнкаўскім раёне.
Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка напісаў у Twitter, што адна з ракет у Кіеве ўпала недалёка ад помніка Грушэўскаму на вуліцы Уладзімірскай. На гэтай вуліцы знаходзіцца офіс Службы бяспекі Украіны, непадалёк размешчаны офіс Зяленскага. Ён таксама паведаміў, што з-за ўдарнай хвалі пашкоджаны шкляны пешаходны мост у Кіеве.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што выбухі былі ў Жытомірскай, Ровенскай, Палтаўскай і Кіеўскай абласцях, Львове і Львоўскай вобласці, у Дняпры (былы Днепрапятроўск), Івана-Франкоўску, Канатопе, Цярнопалі, Харкаве, Адэсе і Хмяльніцкім. Першыя паведамленні аб гэтых выбухах з’явіліся пасля васьмі раніцы, да 11 гадзін яны ўсё яшчэ не ўціхаюць.
Па паведамленні Антона Герашчанкі, у некаторых раёнах Львова і Цярнопаля знікла электрычнасць.
Мэр Львова Андрэй Садавой паведаміў, што выбух адбыўся на аб’екце інфраструктуры ў Львове, з-за адсутнасці электраэнергіі прыпынена праца цеплаэлектрацэнтралей. Гарачая вада пакуль не падаецца, для аднаўлення водазабеспячэння на некалькіх помпавых станцыях запушчаны рэзервовыя электрагенератары, удакладніў ён.
Мэр Харкава Ігар Церахаў заявіў, што пацярпеў аб’ект энергетычнай інфраструктуры, у некаторых раёнах горада знікла святло, адсутнічае водазабеспячэнне. Харкаўскі метрапалітэн паведаміў аб прыпыненні руху цягнікоў па тэхнічных прычынах.
Кіраўнік Жытомірскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Бунечка заявіў, што з-за ўдару ёсць разбурэнні энергетычнай інфраструктуры, часткова насельніцтва перавялі на рэзервовае забеспячэнне.
Украінскія чыгункі папярэдзілі, што ў руху цягнікоў на заходнім напрамку з-за пашкоджанняў кантактнай сеткі магчымы затрымкі ў руху цягнікоў. Там таксама паведамілі, што выбуховай хваляй пашкоджаны будынак цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Кіеве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лаўроў выказаўся аб заяве Зяленскага
аб прэвентыўным удары па РФ