МІНСК, 14 кас – Sputnik. Сяргей Лебедзеў пераназначаны на пасаду старшыні Выканкама – выканаўчага сакратара СНД.
Рашэнне аб прадаўжэнні паўнамоцтваў Лебедзева на трохгадовы перыяд прынялі кіраўнікі краін Садружнасці ў пятніцу на саміце ў Астане.
"Рашэннем кіраўнікоў дзяржаў былі прадоўжаны паўнамоцтвы дзеючага старшыні выканкама СНД на чарговы трохгадовы перыяд", - сказаў Лебедзеў падчас выступлення на пашыраным пасяджэнні Савета.
Сяргей Лебедзеў нарадзіўся 9 красавіка 1948 года ва Узбекскай ССР (цяпер Рэспубліка Узбекістан). Скончыў Чарнігаўскі філіял Кіеўскага політэхнічнага інстытута, застаўся для працы ў інстытуце. Неўзабаве быў абраны сакратаром Чарнігаўскага гаркома камсамола.
Працаваў у органах дзяржбяспекі і ў знешняй разведцы (Першае галоўнае ўпраўленне КДБ СССР). У 1978 годзе з адзнакай скончыў Дыпламатычную акадэмію МЗС СССР. Працаваў прадстаўніком Службы знешняй разведкі ў ЗША, затым дырэктарам СЗР.
Мае шэраг дзяржаўных узнагарод Расійскай Федэрацыі і іншых краін СНД.
Пасаду выканаўчага сакратара СНД Лебедзеў займае з 5 кастрычніка 2007 года, з таго часу Савет кіраўнікоў Садружнасці яго паўнамоцтвы неаднаразова прадаўжаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Саміт кіраўнікоў краін СНД у Астане – відэа
Украіна толькі падстава: Лукашэнка назваў сапраўдныя мэты заходніх стратэгаў
Лукашэнка на саміце ў Астане: пра мяцяж у Беларусі і ядзерную зброю – відэа