Саміт СНД праходзіць у Казахстане

Кіраўнікі дзяржаў краін Садружнасці ўпершыню з 2020 года сабраліся ў вочным фармаце.
Sputnik
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў-членаў СНД сабраліся на саміт у Астане ў пятніцу. Пасяджэнне праходзіць пад старшынствам прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева.
На саміце бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках СНД.
Акрамя таго, будуць разгледжаны і прыняты дакументы, накіраваныя на далейшае развіццё і ўмацаванне інтэграцыйных сувязей у гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай сферах, а таксама ў галіне бяспекі. Так, удзельнікі саміту павінны зацвердзіць чарговую праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам, разлічаную на 2023-2025 гады.
На саміце таксама плануецца прыняць рашэнне аб перадачы старшынства ў СНД у 2023 годзе Кыргызстану і правядзенні чарговага пасяджэння савета кіраўнікоў дзяржаў у Бішкеку.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД спачатку праходзіць у вузкім складзе (толькі з удзелам лідараў), а крыху пазней – у шырокім фармаце (з падключэннем дэлегацый).
Лідары СНД упершыню з 2020 года сабраліся на саміт у Астане ў вочным фармаце. З лідараў краін, якія ўваходзяць у Садружнасць, удзел у мерапрыемстве не прыняла Малдова – там заявілі, што кіраўнік дзяржавы не зможа прыехаць на саміт у Астану з-за загружанасці рабочага графіка, а таксама Украіна, якая ў апошнія гады прыпыніла свой удзел у мерапрыемствах па лініі СНД.
Фактычна лідары СНД збяруцца разам ужо другі раз за тыдзень: раней 7 кастрычніка яны размаўлялі на нефармальным саміце ў Санкт-Пецярбургу.
Таксама ў Астане гэтымі днямі адбыўся шосты саміт Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін: падзеі ва Украіне і ў іншых краінах СНД патрабуюць выпрацоўкі мер
Лукашэнка на саміце ў Астане: пра мяцяж у Беларусі і ядзерную зброю – відэа
Ні адна дзяржава СНД не застрахавана ад умяшання ЗША – Лаўроў