Колькі найменняў лекаў вырабляецца ў Беларусі, расказала Мінздароўя

Прамысловую вытворчасць лекаў цяпер ажыццяўляюць у краіне каля 40 арганізацый.
Sputnik
МІНСК, 15 кас – Sputnik. У Беларусі на 1 верасня 2022 года зарэгістраваны 4 304 лекавыя сродкі, а ў прадуктовых партфелях беларускіх прадпрыемстваў – больш за 1 800 прэпаратаў, гаворыцца на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Па інфармацыі прэс-службы профільнага ведамства, аб’ём фармацэўтычнага рынку краіны ацэньваецца на ўзроўні каля двух мільярдаў беларускіх рублёў.
"Прамысловую вытворчасць лекавых прэпаратаў цяпер ажыццяўляюць каля 40 арганізацый. Беларускія прадпрыемствы, маючы ў прадуктовых партфелях больш як 1 800 найменняў лекавых сродкаў розных фармакатэрапеўтычных груп, займаюць лідзіруючыя пазіцыі на айчынным фармрынку", - адзначылі ў міністэрстве.
Аснову айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці складаюць арганізацыі холдынга "Белфармпрам", у які ўваходзіць 6 вытворцаў лекаў дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй дзяржавы.
На іх долю ў фармвытворчасці краіны прыпадае каля 60%, а ў агульным аб’ёме экспарту беларускіх лекавых прэпаратаў – каля 80%. Усяго прадпрыемствы холдынгу вырабляюць 745 прэпаратаў.

Імпартазамяшчэнне і новыя прэпараты

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, каб забяспечваць беларускіх спажыўцоў запатрабаванымі лекамі, айчынныя вытворцы штогод рэгіструюць і выводзяць на рынак больш за 60 новых прэпаратаў.
Як адзначылі ў ведамстве, асаблівая ўвага надаецца новым прэпаратам, якія прызначаны для прафілактыкі COVID-19. Так, сёлета сумесна з расійскім партнёрам на вытворчых плошчах холдынга "Белфармпрам" быў арганізаваны паўнацэнны выпуск вакцын групы "Спутник".
"Таксама праводзяцца перагаворы аб арганізацыі вытворчасці на плошчах гэтага холдынга прэпаратаў для лячэння каронавіруснай інфекцыі", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Гаворка ідзе аб аналагах такіх прэпаратаў, як "Молнупинавир" і "Паксловид".
Акрамя таго, на 1 верасня бягучага года ўжо зарэгістраваны 54 новыя прэпараты. Сярод іх – першы беларускі прэпарат для тэрапіі хранічных захворванняў дыхальных шляхоў у выглядзе раствора для інгаляцый, першыя айчынныя джэнерыкі для лячэння цукровага дыябету і для лячэння захворванняў горла і гартані. У Беларусі сталі вырабляць раназажыўляльны крэм, кроплі для вачэй, якія выкарыстоўваюцца ў афтальмалогіі для дыягностыкі зроку, і многае іншае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лекі ад каронавіруса практычна распрацавалі ў Беларусі
Мінздароўя рыхтуе два дакументы па цэнах у аптэках
Замежныя лекі ў Беларусь па-ранейшаму пастаўляюцца – Мінздароўя
Цана беларускіх лекаў у 3-5 разоў ніжэйшая за замежныя аналагі – Петрышэнка
Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю