Цана беларускіх лекаў у 3-5 разоў ніжэйшая за замежныя аналагі – Петрышэнка

© Pixabay/PexelsТаблеткі
Таблеткі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2022
Падпісацца
Ва ўмовах абмежаванняў паставак улады робяць стаўку на імпартазамяшчэнне і медпрэпаратаў, і медыцынскага абсталявання.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Кошт беларускіх лекаў застаецца ў 3-5 разоў ніжэйшым за замежныя аналагі, сказаў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, выступаючы перад дэпутатамі ў парламенце, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што айчынная фармацэўтычная прамысловасць сёння забяспечвае эфектыўнымі лекамі больш за палову ўнутранага рынку. У першым квартале гэтага года доля айчынных лекавых сродкаў склала 59,3%.
"Наменклатура беларускіх медыкаментаў пашыраецца, штогод рэгіструецца больш за 100 найменняў новых прэпаратараў. Спектр прадукцыі дазваляе лячыць практычна ўсе асноўныя захворванні", - заявіў Петрышэнка.
Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу, што пры гэтым цана беларускіх лекаў застаецца стабільнай і ў 3-5 разоў ніжэйшай за замежныя аналагі.

Беларускі "Спутник"

Ён таксама нагадаў, што цяпер на "Белмедпрэпаратах" у завяршальнай стадыі знаходзіцца праект вытворчасці па поўным цыкле вакцын групы "Спутник". Ва ўстановы аховы здароўя пастаўлена каля 860 тысяч ампул "Спутник Лайт".

Фінансаванне медсферы

Па словах Петрышэнкі, на працягу апошніх гадоў выдаткі на ахову здароўя складаюць 4% ад ВУП. Пры гэтым у пандэмійны перыяд 2020-2021 гадоў было павялічана фінансаванне да 4, 7-5% ВУП. Асноўная частка выдзеленых дадатковых сродкаў – каля 1,8 млрд рублёў – накіравана на каронавірусныя надбаўкі медработнікам ва ўмовах інфекцыі.
"Планавыя асігнаванні на сферу аховы здароўя ў гэтым годзе – больш за 8,4 млрд рублёў. На закупку медтэхнікі і сродкаў медпрызначэння зрасходавана больш за 1 млрд рублёў", - праінфармаваў намеснік прэм'ера.
Таксама ён указаў на тое, што медработнікам удзяляецца павышаная ўвага з боку дзяржавы, у тым ліку ў сферы прадастаўлення арэнднага жылля.
Петрышэнка адзначыў, што ў мінулым годзе медработнікам выдзелена 661 арэндная кватэра, што ў тры разы больш у параўнанні з 2020 годам, а таксама больш за 1 тысячу асобных пакояў у інтэрнатах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Амаль да 800 прэпаратаў няма беларускіх аналагаў: Мінздароўя аб імпартазамяшчэнні
Міністр ЕАЭС: дэфіцыту лекаў няма і не будзе
Васілёк – аптэка і сталоўка ў адной талерцы
Цэны на імпартныя лекі знізіліся пасля рэкамендацый Дзяржкантролю
Мінздароўя патлумачыла, чаму знікалі прэпараты для шчытавідкі
Стужка навiн
0