МІНСК, 17 кас – Sputnik. ЗША могуць прайграць у супрацьстаянні з Расіяй, Іранам і Кітаем, у выпадку, калі канфлікты з гэтымі краінамі адбудуцца практычна адначасова, пра гэта піша аглядальнік выдання Bloomberg Хэл Брэндс.
Ён мяркуе, што напружаная сітуацыя, якая склалася цяпер вакол Украіны, Тайваня і на Блізкім Усходзе, можа перарасці ў глабальную бітву. Калі гэта адбудзецца – а, на думку Брэндса, сённяшнія крызісы "больш цесна ўзаемазвязаны, чым здаецца" – і ЗША адкрые адразу тры франты, то Вашынгтон будзе перагружаны задачамі, а патрабаванні да дзяржаўнай сістэмы кіравання стануць вельмі строгімі.
У гэтым выпадку Вашынгтону давядзецца выбіраць адзін напрамак, які стане прыярытэтным.
"Уявіце сабе сцэнарый, пры якім праз год, два ці тры свет скалынаюць войны ад Еўропы да Ціхага акіяна. Ідэя не такая абсурдная, як вы думаеце", - адзначае аўтар.
Раней Масква неаднаразова заяўляла аб тым, што ў Расіі няма агрэсіўных намераў у адносінах да іншых краін. У Крамлі пры гэтым адзначалі, што Захад накіраваны на канфрантацыю і экспансію ў постсавецкую прастору, для чаго мае намер уключаць у Паўночнаатлантычны альянс новыя краіны і дэстабілізаваць межы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Беларусь і Расія не жадаюць эскалацыі, але гэта "не ад нас залежыць"
Расія не адмаўляецца ад прапаноў па кантактах з ЗША – Лаўроў
Лукашэнка: Захад не хоча чуць Пуціна, а трэба было б
ААН прыняла рэзалюцыю, якая не прызнае рэферэндумы ў ЛНР, ДНР і дзвюх абласцях
Расія змагаецца не з Украінай, якая толькі інструмент – Мядзведзеў