МІНСК, 18 кас – Sputnik. Расследаванне на "Паўночных патоках" падганяецца пад тое, каб пасля ва ўсім абвінаваціць Расію, заявіў у аўторак прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
"Тое, як гэта выглядае з публічнага ракурсу, па крайняй меры, па заявах, якія мы чуем, там з Германіі, з Францыі, з Даніі – вось гэтае расследаванне апрыёры падганяецца пад тое, каб адказнасць ускласці на Расію. Гэта абсурд", - адзначыў Пяскоў, адказваючы на пытанні журналістаў.
Ён удакладніў, што расійская разведка валодае зусім супрацьлеглымі звесткамі аб тэракце на газаправодах. Акрамя таго, паводле яго слоў, "трэба проста задзейнічаць элементарную логіку, каб зразумець, што падобны сабатаж наносіць расійскім інтарэсам вялікі ўрон".
Прадстаўнік Крамля таксама выказаў шкадаванне, што расследаванне праходзіць у вельмі закрытым рэжыме. Пры гэтым з расійскім бокам няма ніякага ўзаемадзеяння, нягледзячы на тое, што ён з’яўляецца саўладальнікам гэтай трубаправоднай сістэмы.
"І, вядома ж, мы не маем магчымасці фактычна, на месцы праводзіць нейкія працы з тым, каб праводзіць сваё расследаванне. Таму тут можна толькі выказаць шкадаванне", – падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
Тэракт на "Паўночных патоках"
Нагадаем, выбухі на "Паўночных патоках" адбыліся 26 верасня на трох нітках марскіх газаправодаў. Некаторыя еўрапейскія краіны не выключаюць мэтанакіраваную дыверсію. Інцыдэнт на газаправодах расследуе служба дзяржбяспекі Швецыі, а таксама паліцыя Даніі пры садзейнічанні нарвежскай арміі і паліцэйскай службай бяспекі.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней заявіў, што адрамантаваць "СП" можна. Аднак, паводле яго слоў, у гэтым павінен быць сэнс.
У сваю чаргу кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер заўважыў, што на дадзены момант няма адказу на пытанне, як і навошта аднаўляць ніткі "Паўночных патокаў", бо турбіны для газаправода ўсё роўна ў непрацоўным стане.
Генпракуратура РФ ініцыявала справу аб акце міжнароднага тэрарызму пасля пашкоджанняў газаправодаў "Паўночны паток-1" і "Паўночны паток-2".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін і Эрдаган даручылі хутка прапрацаваць стварэнне газавага хаба – Пяскоў
"Паўночныя патокі" можна адрамантаваць – Пуцін
Уцечка на нафтаправодзе "Дружба" выяўлена ў Польшчы – аператар
Швецыя не плануе дапускаць Расію да расследавання здарэння на "Паўночным патоку"