https://bel.sputnik.by/20221012/utsechka-na-naftapravodze-druzhba-vyyalena--polshchy--aperatar-1067871851.html
Уцечка на нафтаправодзе "Дружба" выяўлена ў Польшчы – аператар
Уцечка на нафтаправодзе "Дружба" выяўлена ў Польшчы – аператар
Sputnik Беларусь
Гэта найбуйнейшая ў свеце сістэма магістральных нафтаправодаў, па ёй нафта паступае з Расіі ў Еўропу праз Беларусь і Польшчу. 12.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-12T11:27+0300
2022-10-12T11:27+0300
2022-10-12T11:32+0300
нафтаправод "дружба"
нафтаправод
польшча
здарэнні
надзвычайнае здарэнне
у свеце
расія
еўропа
беларусь
нафта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102897/48/1028974844_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_57e7f1d99377e7d4e81acbdb14b161bb.jpg
МІНСК, 12 кас – Sputnik. На адной з нітак нафтаправода "Дружба" адбылася ўцечка, надзвычайнае здарэнне адбылося за 70 км ад горада Плоцк, паведаміў у сераду раніцай польскі аператар нафтамагістралі Pern.Разгерметызацыю трубаправода спецыялісты выявілі ў аўторак позна ўвечары, прычына ўцечкі пакуль невядома. Удакладняецца, што другое адгалінаванне нафтаправода працягвае працаваць у штатным рэжыме.На месца здарэння прыбылі аварыйныя службы польскага аператара і дзяржаўнай пажарнай варты, каб ачапіць тэрыторыю, ацаніць сітуацыю і пачаць аднаўленчыя работы. Якога характару пашкоджанні на нафтаправодзе пакуль таксама не паведамляецца.Нагадаем, "Дружба" з’яўляецца найбуйнейшай у свеце сістэмай магістральных нафтаправодаў, якая складаецца з амаль 9000 км трубаправодаў. Маршрут нафтаправода праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы (паўночны ўчастак) і па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі і Харватыі (паўднёвы ўчастак).Інцыдэнт на газаправодзе "Паўночны паток"Нагадаем, што 26 верасня адбылося надзвычайнае здарэнне адразу на двух расійскіх экспартных газаправодах у Еўропу.Дзве ўцечкі газу былі выяўлены на "Паўночным патоку", і адна – каля вострава Борнхальм на "Паўночным патоку - 2", які быў запоўнены пасля будаўніцтва тэхнічным газам. Пазней стала вядома, што берагавая ахова Швецыі знайшла яшчэ адну ўцечку. Генпракуратура Швецыі прыняла рашэнне часова ачапіць месца здарэння для правядзення далейшага расследавання, ім будзе займацца шведская служба бяспекі.Прычыны надзвычайнага здарэння афіцыйна пакуль не называюцца, аднак улады шэрага краін выказалі меркаванне, што інцыдэнты маглі адбыцца з-за дыверсіі. У Маскве назвалі гэта тэрактам і не выключылі дачыненне Захаду да яго, паколькі ён адбыўся на тэрыторыі, якая падкантрольна амерыканскай разведцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
польшча
расія
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102897/48/1028974844_0:0:1067:800_1920x0_80_0_0_048f1862820a3550424c064e123bfc09.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафтаправод "дружба", нафтаправод, польшча, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце, расія, еўропа, беларусь, нафта, эканоміка
нафтаправод "дружба", нафтаправод, польшча, здарэнні, надзвычайнае здарэнне, у свеце, расія, еўропа, беларусь, нафта, эканоміка
Уцечка на нафтаправодзе "Дружба" выяўлена ў Польшчы – аператар
11:27 12.10.2022 (абноўлена: 11:32 12.10.2022) Гэта найбуйнейшая ў свеце сістэма магістральных нафтаправодаў, па ёй нафта паступае з Расіі ў Еўропу праз Беларусь і Польшчу.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. На адной з нітак нафтаправода "Дружба" адбылася ўцечка, надзвычайнае здарэнне адбылося за 70 км ад горада Плоцк, паведаміў у сераду раніцай польскі аператар нафтамагістралі Pern.
Разгерметызацыю трубаправода спецыялісты выявілі ў аўторак позна ўвечары, прычына ўцечкі пакуль невядома. Удакладняецца, што другое адгалінаванне нафтаправода працягвае працаваць у штатным рэжыме.
На месца здарэння прыбылі аварыйныя службы польскага аператара і дзяржаўнай пажарнай варты, каб ачапіць тэрыторыю, ацаніць сітуацыю і пачаць аднаўленчыя работы. Якога характару пашкоджанні на нафтаправодзе пакуль таксама не паведамляецца.
Нагадаем, "Дружба" з’яўляецца найбуйнейшай у свеце сістэмай магістральных нафтаправодаў, якая складаецца з амаль 9000 км трубаправодаў. Маршрут нафтаправода праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы (паўночны ўчастак) і па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі і Харватыі (паўднёвы ўчастак).
Інцыдэнт на газаправодзе "Паўночны паток"
Нагадаем, што 26 верасня адбылося надзвычайнае здарэнне адразу на двух расійскіх экспартных газаправодах у Еўропу.
Дзве ўцечкі газу былі выяўлены на "Паўночным патоку", і адна – каля вострава Борнхальм на "Паўночным патоку - 2", які быў запоўнены пасля будаўніцтва тэхнічным газам. Пазней стала вядома, што берагавая ахова Швецыі знайшла яшчэ адну ўцечку. Генпракуратура Швецыі прыняла рашэнне часова ачапіць месца здарэння для правядзення далейшага расследавання, ім будзе займацца шведская служба бяспекі.
Прычыны надзвычайнага здарэння афіцыйна пакуль не называюцца, аднак улады шэрага краін выказалі меркаванне, што інцыдэнты маглі адбыцца з-за дыверсіі. У Маскве назвалі гэта тэрактам і не выключылі дачыненне Захаду да яго, паколькі ён адбыўся на тэрыторыі, якая падкантрольна амерыканскай разведцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь