https://bel.sputnik.by/20221013/putsn--erdagan-daruchyl-khutka-prapratsavats-stvarenne-gazavaga-khaba--pyasko-1067933275.html
Пуцін і Эрдаган даручылі хутка прапрацаваць стварэнне газавага хаба – Пяскоў
Пуцін і Эрдаган даручылі хутка прапрацаваць стварэнне газавага хаба – Пяскоў
Sputnik Беларусь
Аб ідэі стварыць газавы хаб у Турцыі кіраўнік РФ распавёў свайму турэцкаму калегу падчас сустрэчы ў Астане. 13.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-13T15:35+0300
2022-10-13T15:35+0300
2022-10-13T15:35+0300
уладзімір пуцін
рэджэп таіп эрдаган
газ
расія
турцыя
у свеце
дзмітрый пяскоў
нумда
эканоміка
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0d/1067930042_0:0:2986:1680_1920x0_80_0_0_39229ecbc1812d1035800c8f86c49213.jpg
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Расійскі і турэцкі лідары Уладзімір Пуцін і Таіп Эрдаган распарадзіліся дэталёва і ў найкарацейшыя тэрміны прапрацаваць магчымасць стварэння газавага хаба ў Турцыі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў РІА Навіны.Нагадаем, сёння адбылася сустрэча Пуціна і Эрдагана ў Астане, дзе гэтымі днямі праходзяць саміты НУМДА і СНД. Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны. Як адзначыў Пяскоў, прэзідэнты "дастаткова доўга гаварылі тэт-а-тэт".У ходзе гутаркі з прэзідэнтам Турцыі кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што напярэдадні на палях "Российской энергетической недели – 2022" былі праведзены кансультацыі з міністрам энергетыкі Турцыі Фаціхам Данмёзам і кіраўніцтвам кампаніі Botas, дамовіліся з "Газпромом".Пры гэтым ён падкрэсліў, што са стварэннем новага газавага хаба можна было б спакойна рэгуляваць цэны на энерганосьбіты – "без усялякай палітычнай афарбоўкі".Раней прэзідэнт РФ заяўляў, што Расія магла б перамясціць транзіт газу з "Паўночных патокаў" у рэгіён Чорнага мора і Турцыю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0d/1067930042_232:0:2963:2048_1920x0_80_0_0_5af45fde04389e32206186a413b5d4cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, рэджэп таіп эрдаган, газ, расія, турцыя, у свеце, дзмітрый пяскоў, нумда, эканоміка, палітыка
уладзімір пуцін, рэджэп таіп эрдаган, газ, расія, турцыя, у свеце, дзмітрый пяскоў, нумда, эканоміка, палітыка
Пуцін і Эрдаган даручылі хутка прапрацаваць стварэнне газавага хаба – Пяскоў
Аб ідэі стварыць газавы хаб у Турцыі кіраўнік РФ распавёў свайму турэцкаму калегу падчас сустрэчы ў Астане.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Расійскі і турэцкі лідары Уладзімір Пуцін і Таіп Эрдаган распарадзіліся дэталёва і ў найкарацейшыя тэрміны прапрацаваць магчымасць стварэння газавага хаба ў Турцыі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў РІА Навіны.
Нагадаем, сёння адбылася сустрэча Пуціна і Эрдагана ў Астане, дзе гэтымі днямі праходзяць саміты НУМДА і СНД. Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны. Як адзначыў Пяскоў, прэзідэнты "дастаткова доўга гаварылі тэт-а-тэт".
"Прэзідэнты даручылі дэталёва і вельмі хутка прапрацаваць гэтае пытанне (аб стварэнні ў Турцыі газавага хаба - Sputnik)", – сказаў Пяскоў.
У ходзе гутаркі з прэзідэнтам Турцыі кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што напярэдадні на палях "Российской энергетической недели – 2022" былі праведзены кансультацыі з міністрам энергетыкі Турцыі Фаціхам Данмёзам і кіраўніцтвам кампаніі Botas, дамовіліся з "Газпромом".
"І я сказаў пра гэта публічна: калі ёсць зацікаўленасць Турцыі і нашых магчымых пакупнікоў з іншых краін, маглі б разгледзець магчымасць будаўніцтва яшчэ адной газаправоднай сістэмы і стварэнне на тэрыторыі Турцыі газавага хабу для продажу ў іншыя краіны, у трэція краіны. Найперш, вядома, у еўрапейскія", - працягнуў Пуцін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што са стварэннем новага газавага хаба можна было б спакойна рэгуляваць цэны на энерганосьбіты – "без усялякай палітычнай афарбоўкі".
Раней прэзідэнт РФ заяўляў, што Расія магла б перамясціць транзіт газу з "Паўночных патокаў" у рэгіён Чорнага мора і Турцыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Эрдаган на сустрэчы з Пуціным заявіў аб новай старонцы ў пытаннях супрацоўніцтва