Жыллё ў Беларусі стане танней – улады паменшаць цану за "квадрат"

Да канца года, паводле слоў віцэ-прэм’ера, кошт аднаго квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячную зарплату па краіне.
Sputnik
МІНСК, 19 кас – Sputnik. У Беларусі плануюць значна павялічыць аб’ёмы будаўніцтва жылля, у тым ліку арэнднага, паведаміў віцэ-прэм’ер краіны Анатоль Сівак, выступаючы ў сераду ў парламенце, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён праінфармаваў, што па выніках працы за 9 месяцаў у эксплуатацыю ўведзена 2,8 млн квадратных метраў жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай – 0,9 млн "квадратаў". Па выніках года плануецца ўзвесці ўсяго 4,2 млн квадратных метраў, у тым ліку 1,2 млн "квадратаў" – сацыяльнага.
Сівак адзначыў, што да канца года кошт аднаго квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячную зарплату па краіне. У дадзены момант кошт "квадрата" роўны сярэдняму заробку беларусаў.
"Гэта значыць будзе на 20% менш, чым сярэднямесячная заработная плата", - растлумачыў намеснік прэм’ер-міністра.

Арэнднага жылля – больш

У бліжэйшы час улады будуць фарміраваць праграму жыллёвага будаўніцтва на 2023 год. Ужо вырашана, што аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жылля будуць значна павялічаны. Гэта неабходна для таго, каб забяспечыць кватэрамі маючых патрэбу, у тым ліку вайскоўцаў.
Таксама Сівак падкрэсліў, што ў Беларусі прыняты ўжо меры для стрымлівання росту цэн будаўніцтва жылля. Гэта стала магчымым дзякуючы рэгуляванню кошту будматэрыялаў з устанаўленнем гранічных нарматываў рэнтабельнасці і нацэнак (ад 10 да 20%).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сцягваць у Мінск насельніцтва з усёй Беларусі няправільна - Лукашэнка
Дзяржкаммаёмасць расказала аб нюансах "зямельнай амністыі"
Лукашэнка абмеркаваў з арабскім інвестарам будаўніцтва "Паўночнага берага"