МІНСК, 20 кас – Sputnik. Рост цэн на імпарт у Беларусі таксама будзе кантралявацца, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці па пытаннях фарміравання Усебеларускага народнага схода і змянення выбарчага заканадаўства.
Ён папярэдзіў адказных за рэгуляванне цэн у краіне, што тыя будуць "адказваць галавой": зараз задача выпрацаваць меры кантролю за цэнаўтварэннем.
"Што тычыцца замарожвання цэн, размова ішла да 20 кастрычніка ці да той пары, пакуль не набудзе моц пастанова ўрада. Яшчэ раз паўтараю: ніякай гаворкі пра татальнае, назаўжды замарожванне цэн не ішло. Калі хтосьці гэта не пачуў. Размова ішла пра тое, што назапасілі вось столькі "тлушчу", і вы мяне не пераканаеце, што яго няма. Гэта датычыцца ўсіх: і бізнесменаў, прадпрымальнікаў, і кіраўнікоў дзяржаўнай формы", - цытуе беларускага лідара БелТА.
Лукашэнка патлумачыў, чаму ў гэтым годзе здарыўся такі ўсплёск інфляцыі: чыноўнікі вырашылі, што рост цэн часовы, а яны працягнулі расці, пакуль на праблему не звярнуў увагу прэзідэнт. Цэны замарозілі, хоць і не назаўсёды, і ад гэтага "ніхто не праваліўся".
"Таму як чалавек зямны, я гэта выдатна ўсё разумею. І маё рашэнне – да сённяшняга дня не чапаць цэны, не дакранацца нават рукой – было прадуманым і абгрунтаваным. Скажыце, хто праваліўся да сённяшняга дня? Ніхто не праваліўся. Нехта спалохаўся. Таму што больш на цэнах сваё багацце ствараць не будзеце. Датычыцца ўсіх: вытворцаў, аптавікоў і рознічнага гандлю", - заявіў Лукашэнка.
Цэны на імпарт – таксама пад кантроль
Пры гэтым беларускі лідэр у чарговы раз падкрэсліў: кошты замарожаныя не назаўжды. А вось калі і "ўтупую" іх спыняць, то толькі на імпартную, перш за ўсё – на каву, на бананы.
“Таму што гэта (рост цэн – Sputnik) не ад нас залежыць. Мы іх закупляем. Але для нас гэта не вялікі страх. Хто любіць каву – піце, калі ласка. Калі кава падаражэла – ну, прабачце, я магу прапанаваць малако, гарбату. Я каву не п'ю і жывы-здаровы", – падзяліўся асабістым вопытам Лукашэнка.
"Ніякіх бонусаў у гандлі на імпарт наогул быць не можа. Што значыць "мы ў цябе тавар возьмем і паставім вось на гэтую паліцу, калі ты нам нешта прыплаціш?". Хабар дасі! Уратуй вас бог. Ні на імпарт, ні на нашы тавары ніякіх бонусаў быць не павінна", - заявіў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У гандлю ёсць пяць дзён, каб прывесці цэны ў адпаведнасць
Больш за 20 чалавек затрымана, узбуджаны 34 крымінальныя справы з-за росту цэн
Цэны на балалайкі і баяны абмежавалі ў Беларусі