Такія святы як Дзень маці, Дзень сям’і і зараз вось Дзень бацькі прымушаюць людзей задумвацца аб сямейных каштоўнасцях. А яшчэ гэта выдатная нагода правесці час разам, выказаць падзяку сваім блізкім за клопат і, напрыклад, з дапамогай сацапытанняў, скласці партрэт ідэальнага бацькі. Для шматлікіх рэспандэнтаў ён апора сям’і, прыклад для пераймання, "самы добры, але змушаны быць строгім" і, вядома, умее смешна жартаваць.
Фотакарэспандэнт Sputnik Марыя Амеліна праніклася новым святам і сабрала ў сваіх архівах самыя эмацыянальныя доказы таго, што для кожнага дзіцяці яго бацька ідэальны. З ім аднолькава цікава ганяць мяч у двары і выйсці ў людзі ў цяльняшках на Дзень ПДВ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вершы пра тату: "Бацька чакае, прысеўшы на лаву..."
Дзень бацькі падкрэслівае ролю мужчын у выхаванні дзяцей – Лукашэнка
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю