https://bel.sputnik.by/20221021/dzen-batsk-padkreslvae-rolyu-muzhchyn-u-vykhavann-dzyatsey--lukashenka-1068210666.html
Дзень бацькі падкрэслівае ролю мужчын у выхаванні дзяцей – Лукашэнка
Дзень бацькі падкрэслівае ролю мужчын у выхаванні дзяцей – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Афіцыйна свята было заснавана ў гэтым годзе, хаця ідэя аб яго ўвядзенні ў Беларусі абмяркоўвалася і раней. 21.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-21T09:15+0300
2022-10-21T09:15+0300
2022-10-21T09:15+0300
дзень бацькі
аляксандр лукашэнка
віншаванне
грамадства
свята
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102765/30/1027653038_0:196:3008:1888_1920x0_80_0_0_4884d8fa2b477f3758a641c2aad53d0d.jpg
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Дзень бацькі закліканы падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і, аб гэтым гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды свята.Новае для Беларусі свята – Дзень бацькі было заснавана ў 2022 годзе і адзначаецца ўпершыню.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фундаментам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды з’яўляліся традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, у якіх "бацька – кіраўнік і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях вопыту, сілы і мудрасці продкаў".Лукашэнка адзначыў, што зараз асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі ўжо з маленства выхоўваюць у дзецях такія якасці, як адказнасць, працавітасць, павага да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю.Ён пажадаў мужчынам сіл для ўзорнага выканання бацькоўскага абавязку дзеля будучыні дзяцей і росквіту любімай Беларусі, а таксама моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту.Дзень бацькіДзень бацькі ўстаноўлены ў Беларусі 21 кастрычніка, адпаведны Указ №198 падпісаў 9 чэрвеня 2022 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.Ідэя заснаваць Дзень бацькі прагучала 28 студзеня 2022 года, падчас звароту Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага схода.Пытанне абмяркоўвалася і раней.Так, у маі 2017 года Аляксандр Румак, які быў на той момант намеснікам міністра працы і сацабароны, заяўляў, што "Нацыянальным планам па забеспячэнні гендарнай роўнасці на 2017-2020 гады прадугледжана прапрацоўка заснавання святочнага Дня бацькі".У жніўні таго ж года паведамлялася, што Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіў апытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення ў Беларусі Дня бацькі. За гэта выказаліся 43,7% удзельнікаў сацапытання. Больш за 30% рэспандэнтаў лічылі, што Дзень бацькі можна святкаваць неафіцыйна.Хто прыдумаў Дзень бацькіПершай святкаваць дзень бацькі прапанавала місіс Дод са штата Вашынгтон у ЗША, чый бацька, Уільям Смарт, страціўшы жонку, самастойна выгадаваў шасцярых дзяцей. Упершыню святкаванне адбылося 19 чэрвеня 1910 года. Ініцыятар свята хацела выказаць удзячнасць свайму бацьку, а ў яго асобе – усім клапатлівым татам Амерыкі, якія ўдзельнічаюць у выхаванні дзяцей.Нацыянальным святам гэты дзень у ЗША стаў у 1966 годзе, у год, калі прэзідэнт ЗША Ліндан Джонсан аб’явіў трэцюю нядзелю чэрвеня нацыянальным святам. А пазней і іншыя краіны прынялі гэты дзень як дату ўшанавання бацькі.У Беларусі дата правядзення Дня бацькі доўгі час не была замацавана афіцыйна, але ў сталічным парку Горкага бацькі і дзеці далучаліся да міжнароднага свята. Упершыню ў Мінску акцыя для татаў прайшла ў чэрвені 2013 года, выклікала цікавасць наведвальнікаў і з таго часу паўтаралася.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102765/30/1027653038_341:0:3008:2000_1920x0_80_0_0_cdd42bb8b12e01a6b5b6c960ff1b4024.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень бацькі, аляксандр лукашэнка, віншаванне, грамадства, свята, беларусь
дзень бацькі, аляксандр лукашэнка, віншаванне, грамадства, свята, беларусь
Дзень бацькі падкрэслівае ролю мужчын у выхаванні дзяцей – Лукашэнка
Афіцыйна свята было заснавана ў гэтым годзе, хаця ідэя аб яго ўвядзенні ў Беларусі абмяркоўвалася і раней.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Дзень бацькі закліканы падкрэсліць асаблівую значнасць ролі мужчын у выхаванні дзяцей, стварэнні моцнай і шчаслівай сям'і, аб гэтым гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды свята.
Новае для Беларусі свята – Дзень бацькі было заснавана ў 2022 годзе і адзначаецца ўпершыню.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фундаментам шматвяковага ўкладу жыцця беларускага народа заўсёды з’яўляліся традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, у якіх "бацька – кіраўнік і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях вопыту, сілы і мудрасці продкаў".
Лукашэнка адзначыў, што зараз асабісты прыклад, клопат і падтрымка бацькі ўжо з маленства выхоўваюць у дзецях такія якасці, як адказнасць, працавітасць, павага да старэйшых, гатоўнасць служыць Радзіме і абараняць сваю зямлю.
"Перакананы, новае свята ўмацуе аўтарытэт бацькоўства ў грамадстве і нараўне з Днём маці стане адной з любімых сямейных урачыстасцей", - адзначыў прэзідэнт.
Ён пажадаў мужчынам сіл для ўзорнага выканання бацькоўскага абавязку дзеля будучыні дзяцей і росквіту любімай Беларусі, а таксама моцнага здароўя, дабра, міру і дабрабыту.
Дзень бацькі ўстаноўлены ў Беларусі 21 кастрычніка, адпаведны Указ №198 падпісаў 9 чэрвеня 2022 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
"Дата 21 кастрычніка была выбрана для святкавання Дня бацькі, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень", - растлумачылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ідэя заснаваць Дзень бацькі прагучала 28 студзеня 2022 года, падчас звароту Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага схода.
Пытанне абмяркоўвалася і раней.
Так, у маі 2017 года Аляксандр Румак, які быў на той момант намеснікам міністра працы і сацабароны, заяўляў, што "Нацыянальным планам па забеспячэнні гендарнай роўнасці на 2017-2020 гады прадугледжана прапрацоўка заснавання святочнага Дня бацькі".
У жніўні таго ж года паведамлялася, што Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіў апытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення ў Беларусі Дня бацькі. За гэта выказаліся 43,7% удзельнікаў сацапытання. Больш за 30% рэспандэнтаў лічылі, што Дзень бацькі можна святкаваць неафіцыйна.
Хто прыдумаў Дзень бацькі
Першай святкаваць дзень бацькі прапанавала місіс Дод са штата Вашынгтон у ЗША, чый бацька, Уільям Смарт, страціўшы жонку, самастойна выгадаваў шасцярых дзяцей. Упершыню святкаванне адбылося 19 чэрвеня 1910 года. Ініцыятар свята хацела выказаць удзячнасць свайму бацьку, а ў яго асобе – усім клапатлівым татам Амерыкі, якія ўдзельнічаюць у выхаванні дзяцей.
Нацыянальным святам гэты дзень у ЗША стаў у 1966 годзе, у год, калі прэзідэнт ЗША Ліндан Джонсан аб’явіў трэцюю нядзелю чэрвеня нацыянальным святам. А пазней і іншыя краіны прынялі гэты дзень як дату ўшанавання бацькі.
У Беларусі дата правядзення Дня бацькі доўгі час не была замацавана афіцыйна, але ў сталічным парку Горкага бацькі і дзеці далучаліся да міжнароднага свята. Упершыню ў Мінску акцыя для татаў прайшла ў чэрвені 2013 года, выклікала цікавасць наведвальнікаў і з таго часу паўтаралася.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Вершы пра тату: "Бацька чакае, прысеўшы на лаву..."
Бацька, маці і родная мова:
5 лепшых вершаў пра сям'юХто дорыць шчасце і пяшчоту:
вершы пра маці