Масква мае намер звярнуцца ў міжнародныя структуры і перш за ўсё ў ААН, бо валодае інфармацыяй аб распрацоўках "бруднай бомбы" ва ўкраінскіх даследчых структурах, акрамя таго, ёсць даныя, што Кіеў мае намер яе скарыстаць, заявіў на брыфінгу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
"У нас ёсць інфармацыя, канкрэтная інфармацыя адносна тых устаноў на Украіне, тых навуковых інстытутаў, якія маюць тэхналогіі, што дазваляюць змайстраваць вось гэтую самую "брудную бомбу", - адзначыў міністр.
Паводле слоў Лаўрова, Масква ўпэўнена ў гэтай інфармацыі, паколькі яна "пераправяраецца па адпаведных каналах".
"Гэта не пустое падазрэнне, тут ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што такія рэчы могуць планавацца", - падкрэсліў Лаўроў.
У Расіі, паводле слоў кіраўніка МЗС, разлічваюць на "зацікаўленае і прафесійнае абмеркаванне" абазначанай праблемы.
Таксама стала вядома аб дамоўленасцях кіраўніка расійскага Мінабароны Сяргея Шайгу "аб дадатковых кансультацыях на гэтую тэму на прафесійным узроўні".
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, Кіеў мае вытворчую базу і навуковы патэнцыял для стварэння "бруднай бомбы", а таксама прадпрыемствы, якія валодаюць запасамі радыеактыўных рэчываў. Таксама расійскаму боку стала вядома аб кантактах офіса Зяленскага з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі наконт магчымага атрымання тэхналогіі стварэння ядзернай зброі.
У расійскім Мінабароны распавялі, што ўлады Украіны рыхтуюцца падарваць "брудную бомбу", замаскіраваўшы яе пад раптоўную спрацоўку расійскага ядзернага зарада і тым самым запалохаць насельніцтва, справакаваць новую хвалю бежанцаў і ўскласці ўсю адказнасць на РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў: пагроза прымянення Кіевам "бруднай бомбы" у наяўнасці
Свет не павінен дапусціць, каб у Кіева з’явілася ядзерная зброя – Нарышкін
Лаўроў выказаўся аб заяве Зяленскага аб прэвентыўным удары па РФ