МІНСК, 25 кас – Sputnik. У судзе па справе аб тэрарызме, якую слухаюць у Мінску, пачалі дапытваць сведак, перадае карэспандэнт Sputnik.
Справу ўдзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" пачалі разглядаць на мінулым тыдні, па ёй праходзяць пяць абвінавачаных, сярод іх ёсць жанчына. Як вынікае з абвінавачання, яны планавалі здзяйсненне шэрага тэрактаў на тэрыторыі Бярэзінскага лясгаса і на тэрыторыі вузла сувязі ВМФ РФ "Вілейка".
Сярод абвінавачаных трое, якім ставіцца ў віну дачыненне да падрыхтоўкі тэракта на расійскай ваеннай базе пад Вілейкай, – гэта Вадзім Гулевіч, Аляксей Глотаў і Кірыла Ашурак, які праводзіў разведку на тэрыторыі ваеннай базы, але потым адмовіўся ўдзельнічаць у здзяйсненні выбухаў. Усе абвінавачаныя прызналі віну або поўнасцю, або часткова.
Развёўся з жонкай і хацеў стаць палітзняволеным
Сёння ў судзе даў паказанні сведка па эпізодах, звязаных з Кірылам Ашуракам. Гэта яго былы аднакурснік, які распавёў, што ў жніўні 2020 года Ашурак быў затрыманы за ўдзел у пратэстах, два дні адсядзеў у СІЗА, неўзабаве развёўся з жонкай і пачаў скардзіцца на тое, што "ў яго знік сэнс у жыцці". Таксама сведка падчас допыту расказаў, што Ашурак заявіў, што хоча з’ехаць за мяжу і для гэтага яму трэба атрымаць статус палітычнага зняволенага.
Сведка таксама паведаміў у судзе, як Ашурак расказваў, што збіраецца з цеплавізарам ехаць на разведку на ваенную базу ў Вілейскім раёне.
Таксама ў судзе была агучана інфармацыя аб тым, што Ашурак ездзіў да свайго бацькі, былога супрацоўніка праваахоўных органаў, раіцца наконт разведкі мясцовасці на ваеннай базе.
Ашурак павінен быў здымаць момант выбуху на вайсковай базе ў Вілейскім раёне, але ў самы апошні момант адмовіўся ад удзелу ў злачынстве.
Як раней паведамлялася, у канцы чэрвеня 2021 года на тэрыторыі вузла сувязі "Вілейка" ўзарваліся дзве самаробныя выбуховыя прылады, адну абясшкодзілі супрацоўнікі КДБ. У групу абвінавачаных, якая рыхтавала тэракты, быў укаранёны аператыўны супрацоўнік. У судзе ён яшчэ не даваў паказанні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Мінску пачынаюць судзіць удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі
Амаль 200 гадоў на 12 чалавек: суд абвясціў прыгавор па справе аб тэрарызме
Суд абвясціў абвінаваўчы прыгавор па справе БелаПАН*
Справа журналіста "КП в Беларуси" Генадзя Мажэйкі паступіла ў суд
СК падрыхтаваў матэрыялы для пачатку завочных судоў у дачыненні да "збеглых"