Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Масква патрабуе ад Кіева спыніць крокі, якія вядуць да ядзернай катастрофы

Расія лічыць абсалютна безразважным спрабаваць правяраць чырвоныя лініі ў ядзернай сферы.
Sputnik
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Расійскі бок патрабуе ад украінскіх улад і іх заходніх куратараў перастаць рабіць крокі, якія падводзяць свет да ядзернай катастрофы, заявіў на пасяджэнні Першага камітэта ГА ААН намеснік кіраўніка расійскай дэлегацыі Канстанцін Варанцоў.
Варанцоў нагадаў безадказнае, на яго думку, выказванне ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, якое той агучыў у лютым 2022 года ў Мюнхене на канферэнцыі па бяспецы. Зяленскі прапанаваў тады перагледзець бяз’ядзерны статус яго дзяржавы.
"Гэта азначала б спробу займець ядзерную зброю на шкоду рэжыму ДНЯЗ. З улікам нядаўніх заяў Кіева аб неабходнасці так званых прэвентыўных ядзерных удараў краін НАТА па Расіі, гэта катэгарычна недапушчальна і зусім непрымальна", - заявіў намеснік кіраўніка дэлегацыі.
Варанцоў падкрэсліў, што Расія ў сваю чаргу патрабуе "ад кіеўскіх улад і кантралюючых іх заходніх куратараў перастаць прадпрымаць дзеянні, якія падводзяць свет да ядзернай катастрофы".
Гэта пагражае жыццю ні ў чым невінаватых мірных грамадзян, дадаў ён. Варанцоў таксама лічыць безразважным ігнараваць папярэджанні расійскага боку на гэты конт і правяраць існуючыя чырвоныя лініі ў ядзернай сферы.
Раней у Мінабароны Расіі заявілі, што ёсць звесткі аб кантактах офіса Зяленскага з прадстаўнікамі Брытаніі па пытанні атрымання тэхналогіі стварэння ядзернай зброі.
Калі такая "брудная бомба" будзе прыменена, то радыеактыўныя ізатопы разнясуцца на 1,5 тысячы кіламетраў.
У абаронным ведамстве ўдакладнілі, што маюць інфармацыю аб планах Кіева прымяніць "брудную бомбу" і абвінаваціць у гэтым Маскву.
Аб тым, што Кіеў гатоў прымяніць "брудную бомбу", паведамляў і кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. Паводле слоў Лаўрова, Масква ўпэўнена ў гэтай інфармацыі, паколькі яна "пераправяраецца па адпаведных каналах".
"Брудная бомба" – гэта кантэйнер з радыеактыўнымі ізатопамі і выбуховым рэчывам. Па версіі расійскага боку, Кіеў гатоў ажыццявіць правакацыю – выкарыстаць"брудную бомбу" на сваіх тэрыторыях, каб абвінаваціць Маскву ва ўжыванні зброі масавага знішчэння на тэрыторыі Украіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сенатар Джабараў: "брудная бомба" ператворыць Украіну ў марсіянскую пустыню
Лаўроў: Расія ўпэўнена, што Кіеў гатоў скарыстаць "брудную бомбу" – відэа
Пяскоў: пагроза прымянення Кіевам "бруднай бомбы" у наяўнасці
Свет не павінен дапусціць, каб у Кіева з’явілася ядзерная зброя – Нарышкін
У МЗС РФ заявілі аб гатоўнасці да дыялогу з ЗША па кантролі над узбраеннямі