Тайна асабістага жыцця: у Беларусі абнаўляецца заканадаўства

Змяненні ў Грамадзянскі кодэкс аб абароне персанальных звестак плануецца прыняць да канца 2022 года.
Sputnik
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Пытанні падрыхтоўкі змяненняў у заканадаўства, якія тычацца абароны персанальных даных, разглядаюць сёння ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
На пасяджэнне круглага стала запрошаны дэпутаты, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, эксперты.
"Артыкулам 28 Канстытуцыі Беларусі ўстаноўлена, што абароне падлягаюць пытанні, якія датычацца аховы прыватнага жыцця грамадзяніна, у тым ліку абароне падлягаюць яго правы на прыватную перапіску, асабістых персанальных звестак, у тым ліку выяў грамадзян", - паведаміла журналістам у панядзелак старшыня камісіі па заканадаўстве ніжняй палаты беларускага парламента Святлана Любецкая.
Паводле яе слоў, падчас канстытуцыйнай рэформы, якая была праведзена ў гэтым годзе, было ўстаноўлена, што дзяржава стварае ўмовы для абароны прыватнага жыцця грамадзян. Цяпер вядзецца работа над змяненнем заканадаўства.
Праектам Грамадзянскага кодэкса, які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў, прадугледжваецца ўключэнне ў грамадзянскае заканадаўства пытанняў аховы як прыватнага жыцця грамадзяніна, так і выявы грамадзяніна, сказала Любецкая.
Яна растлумачыла, што цяпер вывучаюцца пытанні дастаткова адчувальнай сферы – абмену электроннымі персанальнымі данымі грамадзян. "Часта ўзнікаюць пытанні, звязаныя з атрыманнем згоды грамадзян, у прыватнасці, на выкарыстанне яго выявы".
"Гэта дастаткова складаная тэма і вывучэнне міжнароднага вопыту паказала, што яна неадназначная і па-рознаму рэгулюецца ў розных краінах, у тым ліку ў нашых суседзяў", - адзначыла Любецкая.
Паводле яе слоў, праект закона аб змяненні Грамадзянскага кодэкса, у які ўвойдуць і навацыі аб абароне персанальных звестак, плануецца разгледзець і прыняць да канца года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Апублікаваны праект закона аб змяненні Выбарчага кодэкса
Стала вядома, калі пачнецца абмеркаванне законапраекта аб УНС
Васкрасенскі пракаменціраваў законапраект аб амністыі