ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%

Новыя даныя паказваюць, што міжнародныя рэзервовыя актывы краіны дасягнулі адзнакі амаль у 7,6 млрд долараў.
Sputnik
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Нацыянальны банк абнавіў даныя аб золатавалютных рэзервах (ЗВР) Беларусі, па стане на 1 лістапада яны склалі 7,589 млрд долараў. Гэта прыкладна на 1,15% больш, чым у пачатку кастрычніка.
Дэталізаваныя даныя Нацбанк не публікуе з ліпеня 2022 года.
Калі адсочваць змены агульнай сумы, то з пачатку года па май яна памяншалася, а затым паступова расла, калі не лічыць даныя за жнівень.
З наяўнай статыстыкі вынікае, што найбольшае скарачэнне ЗВР было ў сакавіку. Тады яны знізіліся з прыкладна 8,3 млрд долараў да 7,6 млрд долараў.
Нацыянальны банк пакуль не тлумачыць, за кошт чаго цяпер растуць ЗВР – адбываецца гэта дзякуючы знешнім запазычанням або па іншых прычынах.
Па планах беларускіх улад, на канец 2022 года аб’ём золатавалютных рэзерваў павінен быць не ніжэйшы за 7 млрд долараў. Пакуль Нацбанку ўдаецца трымаць гэты ўзровень. Але невядома, якая доля манетарнага золата і колькі складаюць спецыяльныя правы запазычання, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Экспартныя пошліны на нафту зноў панізіліся ў Беларусі
Беларусь нагандлявала з краінамі ШАС на 33 млрд долараў
Інфляцыя ў Беларусі запаволілася – Галоўчанка
Лукашэнка растлумачыў, па якіх правілах павінны фарміравацца цэны
Знешні доўг знізіўся ва ўсіх краінах ЕАЭС у працэнтах да ВУП