МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Амаль пяць тысяч беларусаў далучыліся да праграмы добраахвотнага назапашвальнага пенсіённага страхавання, паведамілі на дзяржпрадпрыемстве "Стравіта".
Паводле інфармацыі страхавой кампаніі, з 1 кастрычніка было заключана 4 919 дагавораў. Больш актыўна дагаворы па новай праграме заключаюць у Мінскай вобласці – каля 36% ад агульнай колькасці.
Часцей за ўсё дагаворы афармляюць беларусы ва ўзросце ад 48 да 58 гадоў. Іх доля складае 43,4% ад агульнай колькасці. Пры гэтым узроставая група ад 38 да 48 гадоў крыху менш шматлікая, дадалі ў "Стравіце".
"Дарэчы, жанчыны заключаюць дагаворы па новым механізме некалькі часцей за мужчын – 64,9% і 35,1%", - адзначылі на прадпрыемстве.
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
© Photo : Стравита
Што да спосабу заключэння дагавора, то ў асноўным беларусы аддаюць перавагу рабіць гэта класічным чынам, гэта значыць афармляць неабходныя дакументы ў офісе страхавой кампаніі. Такім чынам паступілі 78,7% беларусаў, якія прынялі рашэнне збіраць на "другую" пенсію. Доля дагавораў, заключаных анлайн, складае 21,3%.
Што такое добраахвотнае страхаванне пенсіі?
Указ №367 "Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі" быў падпісаны ў краіне ў верасні 2021 года і пачаў працаваць з 1 кастрычніка бягучага года.
Пачаць збіраць сабе на "другую пенсію" можна толькі праз адну кампанію – гэтым займаецца дзяржаўнае прадпрыемства "Стравіта", у якога і раней быў падобны варыянт страхавання.
Чалавек можа сам вызначыць, якую суму з заробку кожны месяц адпраўляць на рахунак для назапашвання будучай пенсіі. Памер узносу можа складаць ад 1 да 10% (сёння работадавец пералічвае ў фонд 1% ад заробку).
Такія ж узносы будзе пераводзіць і наймальнік, яны не будуць адымацца з заробку работніка. Таксама трэба выбраць перыяд, на працягу якога ў будучыні вы будзеце атрымліваць дадатковую пенсію – 5 ці 10 гадоў.
Пачаць збіраць сабе на другую пенсію можна за тры гады да наступлення пенсійнага стажу.
Заключаць дагавор на добраахвотнае пенсійнае страхаванне могуць усе, хто робіць штомесячныя адлічэнні ў ФСАН. Пры гэтым адкладваць на другую пенсію можна толькі ў рублях.
Цяпер памер сярэдняй пенсіі ў Беларусі складае 638 рублёў (або 254 долары па актуальным курсе).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу
Стала вядома, калі ўрад разгледзіць павышэнне заробкаў і пенсіі
Галоўчанка расказаў аб адзіных пенсіях у Беларусі і Расіі