МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Нападаючы "Вашынгтон Кэпіталз" расіянін Аляксандр Авечкін закінуў 788-ю шайбу ў кар’еры, паведамляе Sputnik.
Форвард вызначыўся ў супервыніковым матчы супраць "Эдмантан Ойлерз", які завяршыўся з лікам 5:4. Расійскі хакеіст не толькі закінуў шайбу, але і аддаў галявую перадачу.
За "Вашынгтон" таксама ў гэтым паядынку згуляў беларускі форвард Аляксей Пратас. Ён выйшаў на лёд у чацвёртым звяне і ўвесь матч правёў на левым флангу. У цэлым на лёдзе наш суайчыннік знаходзіўся крыху больш за 10 хвілін, правёўшы 17 змен, зрабіў адзін кідок, здзейсніў адзін перахват. Але дапусціў страту, прайграў адно ўкідванне і ў выніку зарабіў паказчык карыснасці "мінус 1".
Каманда з амерыканскай сталіцы мае ў сваім актыве 14 ачкоў пасля 14 сустрэч і займае 12 месца ва Усходняй канферэнцыі. Да гэтай перамогі "Кэпс" чатыры разы запар саступалі.
Другой зоркай дня ў НХЛ прызнаны абаронца "Нью-Йорк Айлендэрс" Ноа Добсан, які закінуў пераможную шайбу ў авертайме матча супраць "Калгары Флэймз" (4:3). Трэцяй зоркай стаў форвард "Бостан Бруінз" Брэд Маршан – ён аддаў два дзейсныя пасы ў гульні супраць "Сэнт-Луіс Блюз" (3:1).
Рэкорды Авечкіна
Аляксандр Авечкін у матчы супраць канадскага "Эдмантан" закінуў 788-ю шайбу за ўсе свае 1 288 гульняў у НХЛ. Расіянін па-ранейшаму займае трэцяе месца сярод лепшых снайпераў у гісторыі лігі. Яго апярэджваюць толькі Уэйн Грэцкі (894) і Гордзі Хоу (801), якія даўно завяршылі кар’еру.
Акрамя таго, капітан "Кэпіталз" абнавіў асабісты спісак галкіпераў, якім закідваў. Канадскі варатар "Эдмантана" Сцюарт Скінер стаў 163-м у НХЛ, якому забіваў Авечкін. У гэтым рэйтынгу Авечкін на чацвёртым месцы – ён саступае Яраміру Ягру (закідваў 178 варатарам), Патрыку Марло (177) і Марку Месье (164).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
КХЛ паказала форму каманд на Матч зорак
Гэта добры знак: Вудкрафт пракаменціраваў перамогу "Дынама" над "Куньлунем"
Беларуска Церах зноў сярод пераможцаў велачэмпіянату Расіі